Сянцзян
Сянцзян | |
---|---|
кіт. 湘江 | |
Рака Сянцзян у горадзе Чанша | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 801 км |
Басейн | 94 900 км² |
Расход вады | 2 270 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 29°32′49,90″ пн. ш. 103°45′58,50″ у. д.HGЯO |
Вусце | возера Дунтынху |
• Каардынаты | 29°27′13,80″ пн. ш. 113°08′10,80″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Янцзы |
|
|
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
Сянцзя́н (кіт.: 湘江) — рака на паўночным усходзе Кітая ў правінцыі Хунань.
Даўжыня 801 км, плошча басейна 94,9 тыс. км². Вытокі на паўночных схілах гор Наньлін, цячэ пераважна па хвалістай раўніне, упадае ў возера Дунтынху (басейн ракі Янцзы). Летняе разводдзе, зімовая межань. Сярэдні расход вады каля вусця 2270 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. На Сянцзяне знаходзяцца гарады Хэн'ян, Сянтань, Чанша.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сянцзян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 352. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — 633 с. с ил., 30 л. ил. — С. 722. (руск.)