Дуніт
Jump to navigation
Jump to search
Дуні́т[1] — інтрузійная ультраасноўная горная парода. Назва паходзіць ад галы Дун (англ.: Dun) у Новай Зеландыі.
Амаль цалкам (больш чым на 85 %) складаецца з алівіну. Мае ў складзе невялікую колькасць акцэсарнага хромшпінеліду. Колер светла-зялёны, цёмна-зялёны да чорнага. Шчыльнасць — 3280[1] кг/м³. Звычайна ўтварае паралельныя лінзы, сякучыя трубкі, сілы. З дунітам звычайна звязаныя радовішчы хромавых руд і плаціноідаў.
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Дуніт выкарыстоўваецца ў вытворчасці вогнетрывалых матэрыялаў. Дунітавыя пяскі — у ліцейнай вытворчасці.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дуніт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. — С. 261.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Дунит. Перидотит. Пироксенит(руск.) // Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
- Дунит // Геологический словарь: в 2-х томах. / Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др. — М.: Недра, 1978.(руск.)
- Дунит. Перидотит. Пироксенит // Экологический центр "Экосистема"™(руск.)
- Дунит // Большая Энциклопедия Нефти и Газа(руск.)
![]() |
Дуніт на Вікісховішчы |
---|