Перайсці да зместу

Алівін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алівін
Формула (Mg,Fe)2[SiO4]
Прымесь Ni,Ca
Фізічныя ўласцівасці
Колер Зялёны
Колер рысы Белая
Бляск Шкляны
Цвёрдасць 6,5—7
Злом ракавісты
Шчыльнасць 3,27—3,37 г/см³
Сінгонія Рамбічная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аліві́н — пародаўтваральны мінерал, магнезіяльна-жалезісты сілікат з формулай (Mg,Fe)2[SiO4]. У складзе алівіну 8—12 (часам да 20) % FeO і 45—50 % MgO. Разнавіднасці — хрызаліт, гіяласідэрыт, фаяліт-гартаналіт.

Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае зярністыя, вострапрызматычныя крышталі. Колер аліўкава-зялёны, бутэлечна-зялёны, жоўты, карычневы, шэры. Бляск шкляны. Цвёрдасць 6,5—7 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3000—4200 кг/м³. Крохкі.

Паходжанне і распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Алівін з’яўляецца звычайным матэрыялам метэарытаў, знойдзены ў грунце Месяца. Зрэдку сустракаецца ў асадкавых пародах. З’яўляецца пародаўтваральным мінералам асноўных і ультраасноўных парод магматычнага паходжання.

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз. — С. 73.