Дыктынавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыктынавыя

Самец Lathys insulana
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dictynidae O. P-Cambridge, 1871

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  871524
NCBI  134565
EOL  8801
FW  179842

Дыктынавыя (Dictynidae) — сямейства аранеаморфных павукоў з надсямейства Dictynoidea.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад стар.-грэч.: δὶκτυον — «павуцінне»

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Маюць 8 прыкладна аднолькавых па памеры вачэй, размешчаных у два паралельныя шэрагі. Пярэднія медыяльныя вочы цёмныя, астатнія светлыя. Галавагрудзі авальныя. Брушка падоўжана-авальнае, ззаду адносна завостранае. Пярэднія павуцінневыя бародаўкі шырока рассунутыя, Анальны грудок невялікі. Хеліцэры стромыя, у самцоў часта выцягнутыя і масіўныя, выкарыстоўваюцца пры спарванні для ўтрымлівання самкі. Членікі ног, як правіла, без шыпоў.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Плятуць невялікія трохкутныя лоўчыя сеткі, якія звязаны са сховішчам сігнальнымі ніткамі. Сеткі размяшчаюць на галінах і лісці дрэў і кустоў, а таксама на сценах будынкаў. Здабычай з’яўляюцца дробныя двухкрылыя (мухі, цыкадкі).

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Спарваюцца вясной ці ў пачатку лета, зрэдку — восенню. Пасля спарвання самцы гінуць. Самка пляце белы лінзападобны кокан, які змяшчае некалькі дзясяткаў яец (ад 7 да 35). Могуць вырабляць некалькі коканаў, якія размяшчаюць у сховішчы адзін над адным і нярэдка маскіруюць староннімі часціцамі.

Моладзь вылупляецца на другой постэмбрыянальнай стадыі, таму спачатку не можа плесці сетак і карыстаецца лоўчай сеткай маці. Да самастойнага жыцця прыступаюць пасля першай лінькі.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаюцца практычна паўсюдна.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Сусветнага каталога павукоў на жнівень 2017 года сямейства ўключае 616 відаў, якія аб’ядноўваюцца ў 55 родаў:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Roth, V.D. & Brown, W.L. (1975). Comments on the spider Saltonia incerta Banks (Agelenidae?). J. Arachnol. 3:53-56. PDF Архивная копия ад 5 жніўня 2019 на Wayback Machine