Павукі-бакаходы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павукі-бакаходы
Ozyptila praticola - front (aka).jpg
Аксіптыля лугавая (Ozyptila praticola)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thomisidae Sundevall, 1833

Арэал

выява

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  871543
NCBI  94016
EOL  167
FW  133870

Павукі-бакаходы, павукі-крабы (Thomisidae) — сямейства паувкоў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Галавагрудзі кароткія і шырокія. Брушка акруглае ці авальнае, часам прадаўгаватае, з завостраным, клінападобным або закругленым заднім краем. У шэрагу відаў выразны полавы дымарфізм. Цела ўкрыта валаскамі. Афарбоўка зменлівая — зялёная. белая, жоўтая, ружовая. Ногі доўгія, накіраваныя ў бакі, даюць магчымасць рухацца ўперад бокам (адсюль назва).

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны па ўсім зямным шары. У сусветнай фаўне вядома звыш 2 тыс. відаў. На Беларусі каля 20 відаў з родаў ксістыкус (Xysticus), філадромус (Philodromus), танатус (Thanatus), тыбелюс (Tibellus), мізумена (Misumena), аксіптыля (Ozyptila) і інш.

Вандроўныя павукі. Жывуць ва кветках, траве, ствалах дрэў, камоплі, глебе. Многія — эўрыбіёнты, трапляюцца ў разнастайных біятопах, часта канцэнтруюцца ў пасевах збожжавых, траў.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Лоўчых сетак не будуюць, здабычу ловяць пярэднімі нагамі. Спрыяюць палявапвю ахоўная афарбоўка, здольнасць імітаваць форму нерухомых прадметаў (галінак, сучкоў, пупышак і інш.). Знішчаюць шкодных насякомых (тлі, мухі, даўганосікі, клапы і інш.).

Размнажаюцца пераважна ў канцы вясны — летам. Спароўванне суправаджаецца т. зв. «шлюбнымі танцамі» самцоў. Сачавіцападобныя коканы для яец падвешваюць на ніцях павуціны або прымацоўваюць да лісця, ствалоў дрэў, камянёў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]