Дынастыя Асеняў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Балгарыя ў 1230 годзе пры Іване II Асені

Асе́ні (балг.: Асеневци) — дынастыя балгарскіх цароў, паміж 1187 і 1280 гадамі. Дынастыя заснавана братамі Пятром і Іванам Асенем, ад мянушкі якога і атрымала назву дынастыя. На мяжы 1185 і 1186 гадоў з-за павышэння падаткаў у Балгарыі пачынаецца паўстанне супраць Візантыі, якое ўзначалілі браты. У выніку перамогі паўстання было створана Другое Балгарскае царства, першымі кіраўнікамі якога і сталі браты.

Першыя цары з дынастыі Асень насілі тытул «цара балгараў і валахаў», у гады найвышэйшага росквіту дзяржавы цар Іван Асень II называў сябе «царом балгараў і грэкаў».

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне дынастыі, асабліва нацыянальнасць трох братоў Асень (Пятра, Івана Асеня і Калаяна) застаюцца прадметам дыскусіі. Ёсць тры асноўныя гіпотэзы адносна іх паходжання:

  1. Валашская тэорыя (румыны або арумуны) — заснавана на тым, што ў хроніках прама гаворыцца пра тое што браты — влахі
  2. Балгарская тэорыя — заснавана на здагадцы, што браты влахі не па нацыянальнасці, а выхадцы з вобласці Валахія
  3. Цюркская тэорыя (полаўцы або печанегі) — некаторыя імёны першых кіраўнікоў маюць цюркскае паходжанне. Напрыклад, Белгун (мянушка Івана Асеня) з'яўляецца вытворным ад цюркскага слова «bilgun», якое азначала «мудры».

Кіраўнікі з дынастыі Асень[правіць | правіць зыходнік]

Манумент Асенеўцы, Вяліка-Тырнава, скульптар праф. Крум Дамянаў
Іван Асень I 1187 — 1196 разам з братам заснаваў Другое Балгарскае царства
Пётр IV 1186 — 1197 разам з братам заснаваў Другое Балгарскае царства
Калаян 1197 — 1207 малодшы брат Пятра IV і Івана Асеня I
Барыл 1207 — 1218 сын сястры цара Калаяна
Іван Асень II 1218 — 1241 сын Івана Асеня I
Каламан I Асень 1241 — 1246 сын Івана Асеня II
Міхаіл I Асень 1246 — 1256 сын Івана Асеня II
Каламан II Асень 1256 — 1256 унук Івана Асеня I
Міца Асень 1256 — 1257
Канстанцін Асень Ціх 1257 — 1277
Іван Асень III 1279 — 1280 унук Івана Асеня II

Заўвага: строга кажучы, Міца Асень і Канстанцін Асень Ціх не з'яўляюцца прадстаўнікамі дынастыі Асеняў, з прычыны таго, што не былі звязаны крэўным сваяцтвам з братамі Асенямі. Міца Асень узяў імя Асень пры ўзыходжанні на прастол паколькі ён быў жанаты на Марыі, дачцы Івана Асеня II. Канстанцін Асень Ціх таксама ўзяў імя Асень пры каранацыі, каб падкрэсліць, што ён жанаты на ўнучцы цара Івана Асеня II.

Пасля цары Балгарыі часта падкрэслівалі сваю пераемнасць (часам уяўную) з дынастыяй Асеняў. Частка дынастыі Шышманаў (пачынаючы з цара Івана Аляксандра) таксама з'яўляецца нашчадкамі Асеняў (праз адну з дочак Івана Асеня II).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]