Іван Асень III

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Асень III
Иван Асен III
цар Балгарыі
1279 — 1280
Папярэднік: Івайла-двоеўладдзе
Пераемнік: Георгій I Тэртэр
 
Дзейнасць: суверэн
Нараджэнне: не раней за 1259 і не пазней за 1260
Смерць: 1303(1303)
Малая Азія
Род: Асень
Бацька: Міца Асень
Маці: Maria Asenina of Bulgaria[d]
Жонка: Ірына Палеалог
Дзеці: Андронік Асень і Ісак Асень

Іван Асень III — балгарскі цар, які заняў прастол на кароткі час (12791280) дзякуючы палітычным інтрыгам Візантыі.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Калі імператар Міхаіл VIII Палеалог даведаўся пра смерць цара Канстанціна і заняцце балгарскага прастола царом Івайлам, ён спачатку вырашыў было зрабіць яго сваім зяцем і так распаўсюдзіць над Балгарскім царствам свой уплыў. Але даведаўшыся пра сутнасці сялянскага паўстання, класавай барацьбы, а таксама пра непераможнасць народнай арміі Івайлы, якая разбурае ўсіх падрад, спалохаўся заражэння класавай барацьбой Візантыі і вырашыў распачаць іншыя дзеянні. Ён знайшоў у Візантыі «законнага» спадчынніка балгарскага прастола ў асобе Івана — сына экс-цара Міцы Асеня. Імператар ажаніў яго з адной са сваіх дочак Ірынай і памяняў яго імя на Іван Асень. Імператару дапамаглі яшчэ і акалічнасці. Цар Івайла пайшоў на вайну з татарамі, якія паспелі аблажыць яго ў Дарастоле. Тым часам пайшлі чуткі, што Івайла быў разбіты і памёр. Сталічная арыстакратыя не знайшла іншага выхаду як адкрыць сталічныя вароты для новага цара Івана Асеня III. Вялікім уплывам у Тырнаве карыстаўся баярын і стратэг Георгій I Тэртэр, але візантыйскі імператар вырашыў ажаніць яго з сястрой Івана Асеня III і даць яму тытул дэспата. Такім чынам Міхаіл VIII Палеалог вырашыў, што яму ўдасца замірыць нязгодных з узыходжаннем на прастол Івана Асеня.

Падчас яго кіравання было двоеўладдзе — царамі з'яўляліся ён і цар Івайла.

Цар Івайла прарваўшы татарскую аблогу ў Дарастоле накіраваў войскі на Тырнава і аблажыў горад. Бездапаможны Іван Асень III стаў маліць свайго заступніка візантыйскага імператара Міхаіла VIII Палеалога пра дапамогу. Імператар паслаў дзве арміі, але цар Івайла знішчыў іх. Пасля гэтага Іван бег са сталіцы, прычым стаўшы знакамітым тым, што абрабаваў і вынес усе скарбы царскай скарбніцы. Адтуль ён накіраваўся ў Месембрыю (суч. горад Нясебыр), а адтуль морам у Канстанцінопаль. Балгарскім царом абвясцілі баярына Георгія Тэртэра.

Далейшы лёс[правіць | правіць зыходнік]

Праз некаторы час Іван Асень III адправіўся да хана Нагая, па загадзе Міхаіла VIII Палеалога, які даведаўся, што цар Івайла знаходзіцца ў хана і просіць дапамогі. Там ён за адным сталом сядзеў з заклятым ворагам царом Івайлам. Ён таксама, як «народны» цар маліў хана дапамагчы яму вярнуць прастол. Гісторыкі пішуць, што Нагай усюды вадзіў з сабой экс-цароў і хваліўся, што ў яго за сталом адразу два цары і законныя прэтэндэнты на балгарскі прастол. Пазбег смерці па заступніцтве жонкі Нагая, якая была сястрой візантыйскага імператара.

Пасля смерці Івайлы ён вярнуўся ў Візантыю і памёр у 1303 годзе ў сваім радавым маёнтку ў Малой Азіі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Івайла
Цар Балгарыі
12691280
Пераемнік:
Георгій I Тэртэр