Фаціміды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дынастыя Фацімідаў)
Дзяржава Фацімідаў

Фацімі́ды (9091171) — дынастыя ісмаіліцкіх халіфаў, якія ўзводзілі сваё паходжанне да Алі і Фацімы праз Ісмаіла, сына Джафара ас-Садзіка.

Суніты адмаўлялі алідскае паходжанне Фацімідаў і называлі іх Убайдзітамі, г. зн. нашчадкамі ісмаіліцкага імама Убайдалаха аль-Махдзі, заснавальніка дынастыі Фацімідаў.

У выніку прамых заваяванняў і прапаганды Фацімідам удалося захапіць Сіцыліі, Марока, Егіпет, Палесціну i частку Сірыі.

У 971 годзе яны заснавалі новую сталіцу сваёй дзяржавы — Каір. Падпарадкаваўшы сабе Мекку і Медзіну, Фаціміды мелі намер захапіць Багдад, зрынуць Абасідаў і ўсталяваць адзіны Халіфат пад сваёй уладай. У Каіры быў створаны цэнтр, у распараджэнні якога знаходзілася разгалінаваная сетка прапаведнікаў.

Да сярэдзіны XI стагоддзя ў Емене замацоўваецца ісмаілістычная дынастыя Сулайхідаў. Паступова фацімідскі ўплыў пачынае падаць, што было абумоўлена не столькі з'яўленнем магутнага суперніка ў асобе Сельджукідаў, колькі крызісам ідэалогіі ісмаілістычнага руху.Фацімідам не ўдалося ўвасобіць у жыццё ні сваю эзатэрычную дактрыну, ні сацыяльную праграму, воссю якой было абяцанне ўсталяваць сацыяльную справядлівасць. Стомленая войнамі з Візантыяй і асабліва крыжакамі, эканамічна саслабленная інтэнсіўнай эксплуатацыяй сялянства, дзяржава Фацімідаў развалілася пад уладай наёмнай гвардыі. Курдскі эмір Салах ад-Дзін, стаўшы гаспадаром краіны, прызнаў уладу абасідскага халіфа, і ісмаіліцкая дзяржава лёгка ператварылася ў суніцкую.

Спіс халіфаў Фацімідаў[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ислам. Словарь атеиста. Москва. Видавництво політичної літератури. 1988. стор. 225. (руск.)