Імперыя Хань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дынастыя Хань)
імперыя
Імперыя Хань
кіт.: 漢朝
Герб
Герб
Тэрыторыя Ханьскай імперыі ў II ст. н. э.
Тэрыторыя Ханьскай імперыі ў II ст. н. э.
< 
< 
< 
 >
 >
206 да н. э. — 220 н. э.

Сталіца Чанань, Лаян, Сюйчан
Мова(ы) старажытнакітайская
Рэлігія даасізм, канфуцыянства, кітайскія традыцыйныя вераванні
Плошча
  • 6 000 000 км² (50 да н.э.)[1]
Насельніцтва
  • 59 594 978 чал. (2)[2]
  • 56 486 856 чал. (156)[3]
Форма кіравання манархія
Дынастыя Хань
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хань (206 да н.э.220) — кітайская дынастыя і перыяд гісторыі Кітая пасля дынастыі Цынь перад эпохай Троецарства. Сведчаннем поспеху ханьскай унутранай палітыкі стала тое, што яна праіснавала даўжэй за любую іншую кіруючую дынастыю ў кітайскай гісторыі. Кіраванне і інстытуты гэтай дынастыі паслужылі ўзорам для ўсіх наступных. Больш таго, асноўная этнічная група кітайцаў па імені дынастыі стала называцца хань.

Дынастыю заснаваў Лю Бан. Пачатковы перыяд (206 да н.э.9 н.э.) са сталіцай Чанань (цяперашні Сіянь) носіць назву «Ранняй дынастыі Хань» альбо «Заходняй дынастыі Хань». Гісторыя гэтай дынастыі выкладзена ў хроніцы Ханьшу. Уладаранне дынастыі перапынілася на 16 гадоў у 823 гадах у выніку захопу ўлады ўзурпатарам Ван Манам. Другі перыяд (25220) са сталіцай Лаян называецца «Позняй дынастыяй Хань» альбо «Усходняй дынастыяй Хань». Гісторыя гэтай дынастыі выкладаецца ў хроніцы Хоў Ханьшу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заходняя Хань[правіць | правіць зыходнік]

Крах вельмі непапулярнай дынастыі Цынь быў выкліканы мноствам паралельных сялянскіх паўстанняў, накіраваных супраць бязлітаснага прыгнёту. Падставай паслужыў выпадак з 900 рабочымі, якія з-за моцных дажджоў спазняліся на працу па пабудове Вялікай кітайскай сцяны[4]. Па тагачасных законах гэта каралася смерцю. Замест таго, каб з'явіцца да месца працы і быць там пакаранымі, яны ўтварылі паўстанцкі атрад, які вельмі хутка вырас да 300 тысяч чалавек.

Заснавальнік дынастыі Лю Бан паходзіў з сялян. Лю Бан стаў на чале паўстанцаў, якім удалося ўзяць сталіцу Сяньян і зрынуць дынастыю Цынь. Ён заснаваў новую дынастыю. Яна ўвайшла ў гісторыю пад імем Першай ці Старэйшай або Заходняй дынастыі Хань.

Сістэма кіравання дзяржавай пры першых ханскіх імператарах была вельмі цэнтралізаваная і прытрымлівалася ўзораў, устаноўленых Цынь Шыхуандзі. Краіна была падзелена на адміністрацыйныя адзінкі, якімі кіравалі прызначаныя імператарам чыноўнікі. Апошнім плацілі заробак, а прасоўванне па службе было заснавана не на знатнасці, а на адукаванасці і на паспяховым праходжанні чаргі экзаменаў.

У адрозненне ад папярэдняй дынастыі, ханскія імператары паднялі на шчыт патэрналісцкую ідэалогію канфуцыянства, якая аб'ядноўвала народ вакол імператара і дазваляла ажыццяўляць такія маштабныя праекты, як будаўніцтва Вялікай сцяны, закліканай абараніць імперыю ад набегаў качэўнікаў хуну.

Трэці імператар У-дзі панаваў даўжэй за ўсіх іншых прадстаўнікоў дынастыі. Ён увайшоў у гісторыю як энергічны і доблесны кіраўнік, які здолеў на час спыніць набегі качавых плямёнаў. Краевугольнымі камянямі дзяржавы былі абвешчаныя канфуцыянская вучонасць і грамадзянская служба. Для ўстанаўлення дыпламатычных сувязей з народамі Сярэдняй Азіі У-дзі арганізаваў місіі Чжан Цяня, якія істотна пашырылі веды кітайцаў аб заходнім свеце.

Крызіс[правіць | правіць зыходнік]

Бронзавая статуэтка часоў дынастыі Хань

Пастаяннае супрацьстаянне з качэўнікамі і клопаты аб пашырэнні заходніх меж імперыі спусташалі рэсурсы краіны, падштурхоўвалі да павышэння падаткаў. Між тым кожнае новае пакаленне імператараў надавала ўсё меней увагі надзённым пытанням дзяржаўнага жыцця, знаходзячыся ў палоне палацавых плётак і інтрыг.

Панаванні Чэн-дзі і Пін-дзі былі азмрочаныя саперніцтвам паміж жонкамі імператараў і адсутнасцю відавочнага спадчынніка. Слабасць імператараў дайшла да таго, што Чэн-дзі, каб дагадзіць новай наложніцы загадаў забіць сыноў ад іншых жанчын. Смерць абодвух імператараў наступіла нечакана і спарадзіла мноства чутак.

Пасля смерці Пін-дзі рэгентам быў прызначаны яго цесць Ван Ман, які належаў да магутнага клана Ванаў. Ван Ман узяўся за выратаванне дзяржавы ад блізкай ужо прорвы шляхам правядзення цэлага рада пераўтварэнняў. Ён прыняў тытул імператара і паспрабаваў прыцягнуць на свой бок найбяднейшыя слаі насельніцтва. Імкнучыся абмежаваць прыватнае зямле- і рабаўладанне, узурпатар настроіў супраць сябе шляхту. Эканамічныя рэформы, закліканыя пакрыць велізарныя выдаткі на баявыя дзеянні супраць хуну, не прыносілі адчувальных пладоў.

Ван Ман апраўдваў свае пераўтварэнні вяртаннем да традыцый даімперскай эпохі, аднак іх вынікам стаў палітычны хаос. У правінцыях панавалі шайкі паўстанцаў, іх верхаводы прысвоілі сабе імператарскі тытул. Нарэшце самыя дзёрзкія з паўстанцаў, якія звалі сябе чырвонабровымі, увайшлі ў імператарскую сталіцу. Ван Ман быў узяты ў палон, яго абезгаловілі, а цела пасеклі на кавалкі.

Усходняя Хань[правіць | правіць зыходнік]

У выніку перамогі руху «чырвонабровых» ў 25 годзе імператару Лю Сю ўдалося вярнуць уладу роду Лю. Нягледзячы на тое, што спачатку на прастол прэтэндавалі розныя асобы, адноўленая дынастыя Хань праіснавала да 220 года пад назвай Позняй Хань. Ранейшая сталіца пасля перыяду паўстанняў знаходзілася ў руінах, і імператары замест яе аднаўлення палічылі за лепшае перабрацца ў Лаян, дзе ў 68 годзе быў заснаваны першы ў Кітаі будыйскі храм, Баймасы.

Разам са сталіцай ханскія кіраўнікі пакінулі ў мінулым бясконцыя інтрыгі жонак імператара і іх сваякоў. Дзяржава ўзмацнілася да такой ступені, што нанесла рашучыя паражэнні качэўнікам і распачало спробы зацвердзіцца ў Сярэдняй Азіі. У Кітай («Серэс») прыбывалі пасольствы з Міжземнамор'я, а ханскі разведвальны атрад на чале з Гань Інам дабраўся да Міжрэчча. Салдаты Бань Чаа, як лічыцца, дасягнулі Каспійскага мора, так далёка кітайскія войскі больш не заходзілі да танскага перыяду.

Адносіны з Рымскай імперыяй[правіць | правіць зыходнік]

Ханьская і Рымская імперыя былі гегемонію процілеглых канцоў Еўразійскага мацерыка, аднак у сілу значнай аддаленасці звесткі адзін пра аднаго ў іх былі даволі бедныя. Кітайцы паважліва называлі Рым (а потым і Візантыю) «Дацынь», што значыць «Вялікі Кітай». Рымляне называлі Кітай і кітайцаў seres, што значыць «шаўковы» або «краіна шоўка». Верагодней за ўсё, гэта слова паходзіць ад кітайскага «сы» (絲, 丝 — шоўк). Ад гэтай назвы адбылося і лацінскае слова «serica» — «шоўк». Аб вытворчасці і вытворцах шоўка піша, у прыватнасці, Пліній Старэйшы ў «Натуральнай гісторыі».

Найстаражытныя звесткі аб кантактах Кітая з Рымам прыводзіць гісторык Луцый Аней Флор. Ён паведамляе, што да двара Актавіяна Аўгуста прыбыло, у ліку іншых, пасольства з Кітая, якое правяло ў дарозе чатыры гады, і што колер іх скуры служыў пераканаўчым доказам таго, што жывуць яны пад іншым небам, чым рымляне. У I стагоддзі н. э. ўсталяваўся марскі гандлёвы шлях паміж Еўропай і Кітаем, пасярэднікамі на якім выступалі ханьскія даннікі Цзяачжы і кхмерская дзяржава Фунань. У пацверджанне гэтага прыводзяць знаходкі старажытнарымскіх манет у дэльце Меконга (старажытная гавань, згаданая Пталямеем як Катыгара).

Кітай (Sinae) на карце Пталямея.

Па паведамленні Плінія, чацвёртая частка з 40 тысяч рымскіх салдат, пацярпелых пад кіраўніцтвам Краса поўную паразу ад парфян пад Карамі, была сагнана пераможцамі ў Маргіяну. На думку Л. Н. Гумілёва, менавіта яны прынялі ўдзел у першай Таласкай бітве з хунамі (36 г. да н. э.) і былі пасля паселены ў межах Кітая. Гэты довад пацвярджаецца нядаўнімі знаходкамі ва Узбекістане рымскіх таблічак, пакінутых салдатамі легіёну «Апалінарыс».

У 97 годзе 70000-я ханьская армія на чале з Бань Чаа, маючы намер пакараць стэпнякоў, пераваліла Цянь-Шань і разарыла Сярэднюю Азію аж да Мервы. Мяркуючы па ўсім, яны дзейнічалі ў саюзе з парфянскім царом. У Рым быў накіраваны пасланнік па імі Гань Ян, аднак, уведзены ў зман парфянамі адносна працягласці марскога шляху ў Рым, ён не прасунуўся далей Месапатаміі. У «Хоу Ханьшу» прыведзены сабраныя ім звесткі аб Дацыне, у прыватнасці, гаворка ідзе пра вырабы і аб назначаемых імператараў ў эпоху Нервы.

З сачынення Пталямея даведваемся пра падарожжа да Ташкургана ў цяперашнім Сіньцзяне, якая было здзейснена неўзабаве пасля таго шляхетным рымлянінам Тацыянам. Пра тое, што некаторыя марскія амбасады дасягалі і самой сталіцы ханьскіх імператараў, вядома з «Хоу Ханьшу», якая згадвае аб прыбыцці паслоў з Дацыня у 161, 284 і 230-х гг. Зрэшты, апісанні іх прынашэнняў імператару (напрыклад, вырабы з косці насарога) сведчаць аб тым, што набываліся яны дзе-то па дарозе, хутчэй за ўсё, у Індакітаі.

Распад імперыі[правіць | правіць зыходнік]

З дванаццаці імператараў Усходняй Хань восем ўзышлі на пасад яшчэ дзецьмі, што забяспечвала знаходжанне ўлады ў руках іх маці і іншых сваякоў. З праўлення Хэ-ды прынята адлічваць перыяд дынастычнага заняпаду. Стырно праўлення дзяржавай зноў трымалі еўнухі і іншыя набліжаныя, якія прызначалі і змяшчалі манархаў па сваёй волі.

У 184 годзе ў краіне ўспыхнула паўстанне жоўтых павязак. Сіл для падаўлення паўстання ўрад не меў, таму стварэннем армій заняліся найбольш магутныя арыстакраты. Пасля падаўлення паўстання рэальная ўлада апынулася ў руках камандзіраў гэтых армій, паміж якімі разгарнулася барацьба за трон.

У 196 годзе палкаводзец Цаа Цаа ўгаварыў імператара Сянь-дзі перабрацца з разбуранай сталіцы Лаяна у сваю сталіцу Сюй ў Інчуані. Пасля гэтага Цаа Цаа фактычна стаў кіраўніком Кітая, захоўваючы бачнасць праўлення дынастыі Хань. Аднак пасля смерці Цаа Цаа ў 220 годзе яго сын Цаа Пэй вымусіў імператара Сянь-дзі зрачыся ад пасады, даўшы яму тытул Шаньянскага Гуна.

Цао Пі заснаваў дынастыю Вэй, з якой пачаўся перыяд Троецарствія ў гісторыі Кітая.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Правінцыі:

Бін ( (кіт.), «аб'яднаная») на ўсходзе вялікага закруту Хуанхе
І ( (кіт.), «прыбутковая») Сычуань і Ханьчжун, у даліне ракі Хань, паўночней Сычуані.
Лян ( (кіт.), «прахолодная») паўночны захад.
Сі ( (кіт.), «кіраўная») раён вялікага закруту Хуанхэ
Сюй ( (кіт.), «ціхая») усход Цэнтральнай раўніны, поўнач ніжняй плыні Хуанхэ
Цзі ( (кіт.), «бажаная») поўнач ніжняй плыні Хуанхэ
Цзін ( (кіт.), «пладовая») сярэдняя плынь Янцзы
Цін ( (кіт.), «сіняя») узбярэжжа паўднёвей эстуарыю Хуанхэ, Шаньдун
Цзяа ( (кіт.), «перакрыжная») крайні поўдзень
Ю ( (кіт.), «спакойная») паўночны ўсход, Ляадун
Юй ( (кіт.), «зручная») на захадзе Цэнтральнай раўніны, паміж Хуанхэ і Хуайхэ
Юн ( (кіт.), «юнская») на захадзе, уздоўж ракі Вэй, правага прытокц Хуанхэ
Ян ( (кіт.), «слаўная») на поўдзень ад ніжняй плыні Янцзы
Янь ( (кіт.), «заснаваная») на поўдзень ад ніжняй плыні Хуанхэ

Культурны росквіт[правіць | правіць зыходнік]

Дынастыя Хань адзначылася культурным і гаспадарчым росквітам Кітая. Ранняя Заходняя Хань адначасова абапіралася на легізм, даасізм і канфуцыянства пры прыняцці дзяржаўных рашэнняў і фарміраванні палітыкі[5]. Аднак імператар У-дзі зрабіў дзяржаўнай рэлігіяй канфуцыянства. Ён закрыў у 136 г. да н. э. усе філасофскія школы і кафедры (boshi 博士), не звязаныя з гэтым вучэннем і падтрымліваў канфуцыянскую акадэмію Тай сюэ, якую ён заснаваў у 124 г. да н. э.[6] У гэты перыяд развівалася кітайскае садовае мастацтва.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Дынастыя Хань атрымала ў спадчыну ад дынастыі Цынь манеты ban liang (半兩). На пачатку царавання дынастыі імператар Лю Бан зачыніў дзяржаўны манетны двор і дазволіў чаканку манет прыватным асобам. Яго рашэнне было адменена ў 186 годзе да нашай эры яго ўдавой, імператрыцай Люй-хоў, якая забараніла прыватную чаканку[7]. У 182 годзе да н. э. Люй-хоў выпусціла бронзавую манету, якая была значна лягчэй, чым папярэднія. Гэта выклікала інфляцыю, якая распаўсюдзілася амаль па ўсёй краіне, якая доўжылася да 175 года да н. э., калі імператар Вэнь-ды дазволіў прыватным чаканшчыкі рабіць манеты масай прыкладна 2,6 грама[7].

У 144 годзе да н. э. імператар Цзін-дзі зноў адмяніў прыватную чаканку на карысць цэнтральнага ўрада і ваеначальнікаў. Таксама ён увёў новы від манеты[8]. Імператар У-дзі ў 120 годзе да н. э. таксама выпускае новую манету, а год пазней адмяняе ban liang па ўсёй краіне, замяніўшы яе манетай wushu (五銖) вагой 3,2 грама[9]. Гэтая манета становіцца кітайскім стандартам аж да царавання дынастыі Тан (619-907 гады). Яе выкарыстанне некалькі разоў перарывалася на кароткі тэрмін з-за выпуску новых відаў грошай у часы праўлення Ван Мана, пакуль не было канчаткова зацверджана ў 40 годзе імператарам Гуан У-дзі[10].

Так як манеты, чаканіліся прыватным чынам ваеначальнікамі былі часцяком дрэннай якасці і менш па масе, цэнтральнага ўрад закрыў іх чаканныя двары і манапалізавала выпуск манет у 113 годзе да н. э. Выпуск манет урадам быў перагледжаны суперінтэндантам водных шляхоў і паркаў (англ.: Superintendent of Waterways and Parks), які перадаў гэтую прэрагатыву ў рукі Міністэрства фінансаў у часы Усходняй Хань[11].

Падаткаабкладанне і ўласнасць[правіць | правіць зыходнік]

Не ўлічваючы зямельны падатак, які землеўладальнікі плацілі ў залежнасці ад іх ўраджаю, таксама насельніцтва павінна было плаціць падушны аклад і падатак на ўласнасць (англ.: Property tax), якія выплачваюцца наяўнымі[12]. Гадавая велічыня падушнага акладу складала для дарослых мужчын і жанчын 120 манет, а для дзяцей 20 манет. Гандляры былі абавязаныя плаціць па больш высокай стаўцы ў 240 манет[13]. Подушный аклад стымуляваў грашовую эканоміку, што пацягнула выпуск больш 28 мільярдаў манет з перыяду 118 год да н. э. — 5 год н. э., гэта значыць у сярэднім 220 мільёнаў манет у год[14].

Шырокі зварот наяўнасці ў выглядзе манет дазволіла паспяховым гандлярам укладваць грошы ў куплю зямель, забяспечваючы тым самым развіццё гандлёвага класа, нягледзячы на адначасовыя спробы ўрада паставіць яго прадстаўнікоў у жорсткія ўмовы шляхам ўвядзення вялікіх гандлёвых і маёмасных падаткаў[15]. Імператар У-дзі нават увёў законы, якія забаранялі зарэгістраваным купцам валодаць зямлёй, але буйныя гандляры маглі абыйсці рэгістрацыю і валодалі вялікімі зямельнымі ўчасткамі[16].

Вялікія масы сялян, якія валодалі невялікімі ўчасткамі, сталі асноўнай крыніцай падаткаў дынастыі Хань. Праблемы пачаліся ў другой палове Усходняй Хань, калі многія сяляне ўлезлі ў даўгі і былі вымушаныя працаваць на багатых землеўладальнікаў[17]. Урад Хань распачаў рэформы, каб вызваліць дробных землеўладальнікаў ад даўгоў і даць ім магчымасць працаваць на ўласных землях. Гэтыя рэформы ўключалі ў сябе памяншэнне падаткаў, часовыя вызвалення ад выплаты падаткаў, выдачу пазык, а таксама забеспячэнне беззямельных сялян часовым жыллём і працай да выплаты даўгоў на спецыяльных зямельных участках, з якіх яны павінны былі аддаваць палову ўраджаю, а ўрад забяспечваў іх прыладамі працы[18].

У 168 годзе стаўка падатку на зямлю была паменшаная з адной пятнаццатай часткі ўраджаю да адной трыццатай[19], а пазней да адной сотай (у апошнія дзесяцігоддзі дынастыі Хань). Страты ў тых паступаючых сродках былі кампенсаваныя павышэннем падаткаў на ўласнасць[20].

Працоўны падатак прыняў форму вайсковага абавязку, які трэба было адбываць адзін месяц у год, для мужчын ва ўзросце ад 15 да 56 гадоў. У часы Усходняй Хань можна было пазбегнуць службы шляхам выплаты замяшчаючага падатку, так як наёмная праца станавілася ўсё больш папулярнай[21].

Прыватныя вытворчасці і дзяржаўныя манаполіі[правіць | правіць зыходнік]

У часы ранняй Заходняй Хань заможныя вытворцы, якія займаліся металам або саляным бізнесам, багатыя гандляры, а таксама кіраўнікі мясцовага маштабу маглі пахваліцца накапленняў, параўнальнымі па аб'ёме з дзяржаўнай казной, і колькасцю сялян да тысячы душ. З-за таго, што многія сяляне не працавалі на сваіх палях, урад пазбаўляўся буйной часткі падатковых паступленняў[22]. Для таго каб абмежаваць магчымасці такіх багатыроў, імператар У-дзі нацыяналізаваў саляную і металургічную галіны ў 117 годзе да н. э., дазволіўшы пры гэтым многім былым прамыслоўцам стаць афіцыйнымі адміністрацыйнымі кіраванцамі манаполій[23]. У часы Усходняй Хань цэнтральнае ўрад адмяніў дзяржаўныя манаполіі, аддаўшы іх ваеначальнікам і мясцовай адміністрацыі, а таксама прыватным прадпрымальнікам[24].

Вытворчасць моцных спіртных напояў было яшчэ адной прыбытковай галіной прыватнага бізнесу, якая была нацыяналізаваная цэнтральным урадам у 98 годзе. Аднак, гэта адменена ў 81 годзе і быў уведзены падатак у дзве манеты за кожныя 0,2 літра прадукцыі для прыватнікаў[25]. У 110 годзе да н. э. імператар У-дзі быў таксама замешаны ў справе прыбытковай гандлю алкаголем, калі ажыццяўляў продаж дзяржаўных запасаў збожжа па цэнах ніжэй, чым у гандляроў[26]. За выключэннем стварэння на кароткі перыяд падчас кіравання імператара Мін-ды Упраўлення па цэнавым рэгуляванні і стабілізацыі ў 68 годзе, рэгуляванне коштаў цэнтральным урадам практычна не ажыццяўлялася на працягу ўсёй Усходняй Хань[27].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Taagepera R. Size and Duration of Empires: Growth-Decline Curves, 600 B.C. to 600 A.D // Soc. Sci. Hist.Duke University Press, 1979. — Vol. 3, Iss. 3-4. — P. 115–138. — ISSN 0145-5532; 1527-8034doi:10.1017/S014555320002294X
  2. Gu B. 漢書Усходняя Хань, 0200. — (Twenty-Four Histories)
  3. 范曄 後漢書 — 0440. — (廿四史)
  4. Черницкий А.М. История исчезнувших цивилизаций. Ростов-Дон: Феникс, 2007
  5. Csikszentmihalyi (2006), 24-25; Loewe (1994), 128—130.
  6. Kramers (1986), 754—756; Csikszentmihalyi (2006), 7-8; Loewe (1994), 121—125; Ch’en (1986), 769.
  7. а б Nishijima (1986), 586.
  8. Nishijima (1986), 586—587.
  9. Nishijima (1986), 587.
  10. Ebrey (1986), 609; Bielenstein (1986), 232—233; Nishijima (1986), 587—588.
  11. Nishijima (1986), 587—588; Bielenstein (1980), 47, 83.
  12. Nishijima (1986), 600—601.
  13. Nishijima (1986), 598.
  14. Nishijima (1986), 588.
  15. Nishijima (1986), 601.
  16. Nishijima (1986), 577; Ch'ü (1972), 113—114.
  17. Nishijima (1986), 558—601; Ebrey (1974), 173 174; Ebrey (1999), 74-75.
  18. Ebrey (1999), 75; Ebrey (1986), 619—621.
  19. Loewe (1986), 149—150; Nishijima (1986), 596—598.
  20. Nishijima (1986), 596—598.
  21. Nishijima (1986), 599; de Crespigny (2007), 564—565.
  22. Needham (1986c), 22; Nishijima (1986), 583—584.
  23. Nishijima (1986), 584; Wagner (2001), 1-2; Hinsch (2002), 21-22.
  24. Nishijima (1986), 584; Wagner (2001), 15-17.
  25. Nishijima (1986), 600; Wagner (2001), 13-14.
  26. Ebrey (1999), 75.
  27. de Crespigny (2007), 605.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ch'en, Ch'i-Yün. (1986). "Confucian, Legalist, and Taoist Thought in Later Han," in Cambridge History of China: Volume I: the Ch'in and Han Empires, 221 B.C. – A.D. 220, 766–806. Edited by Denis Twitchett and Michael Loewe. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-24327-0.
  • Csikszentmihalyi, Mark. (2006). Readings in Han Chinese Thought. Indianapolis and Cambridge: Hackett Publishing Company, Inc. ISBN 0-87220-710-2.
  • de Crespigny, Rafe. (2007). A Biographical Dictionary of Later Han to the Three Kingdoms (23-220 AD). Leiden: Koninklijke Brill. ISBN 90-04-15605-4.
  • Ebrey, Patricia Buckley. "Estate and Family Management in the Later Han as Seen in the Monthly Instructions for the Four Classes of People, " Journal of the Economic and Social History of the Orient, Vol. 17, No. 2 (May 1974): pp. 173—205.
  • Ebrey, Patricia Buckley. (1986). "The Economic and Social History of Later Han, " in Cambridge History of China: Volume I: the Ch’in and Han Empires, 221 B.C. — A.D. 220, 608—648. Edited by Denis Twitchett and Michael Loewe. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-24327-0.
  • Ebrey, Patricia Buckley. (1999). The Cambridge Illustrated History of China. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-66991-X.
  • Hinsch, Bret. (2002). Women in Imperial China. Lanham: Rowman & Littlefield Publishers, Inc. ISBN 0-7425-1872-8.
  • Kramers, Robert P. (1986). "The Development of the Confucian Schools," in Cambridge History of China: Volume I: the Ch'in and Han Empires, 221 B.C. – A.D. 220, 747–756. Edited by Denis Twitchett and Michael Loewe. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-24327-0.
  • Loewe, Michael. (1986). "The Former Han Dynasty, " in The Cambridge History of China: Volume I: the Ch’in and Han Empires, 221 B.C. — A.D. 220, 103—222. Edited by Denis Twitchett and Michael Loewe. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-24327-0.
  • Nishijima, Sadao. (1986). "The Economic and Social History of Former Han, " in Cambridge History of China: Volume I: the Ch’in and Han Empires, 221 B.C. — A.D. 220, 545—607. Edited by Denis Twitchett and Michael Loewe. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-24327-0.
  • Wagner, Donald B. (2001). The State and the Iron Industry in Han China. Copenhagen: Nordic Institute of Asian Studies Publishing. ISBN 87-87062-83-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]