Перайсці да зместу

Дыпілідыёз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыпілідыёз
Dipylidium caninum
Dipylidium caninum
МКХ-10 B71.171.1
МКХ-9 123.8123.8

Дыпілідыёз (лац.: Dipylidiosis) — гельмінтоз з групы цэстадозаў  (руск.), які характарызуецца парушэннямі функцый стрававання і алергіяй.

Этыялогія[правіць | правіць зыходнік]

Узбуджальнік — стужачны чарвяк агурочны цэпень (Dipylidium caninum). Даўжыня стробіла гэтага гельмінта дасягае 500 мм пры максімальнай шырыні 2,5-3 мм. Сколекс забяспечаны чатырма прысоскамі і хабатком з чатырма радамі шыпападобных кручкоў. Спелыя членікі падобныя на агурочнае насенне.

Дыпілідыёзам хварэюць сабакі, каты, лісы, пясцы, ваўкі, шакалы і іншыя мясаедныя, а таксама чалавек.

Развіццё ўзбуджальніка патрабуе ўдзелу прамежкавых гаспадароў, якімі з’яўляюцца Ctenocephalides canis, Ctenocephalides felis, Pulex irritans і Trichodectes canis[1].

Чалавек заражаецца пры выпадковым пападанні ўнутр інфікаваных валасаедаў (Trichodectidae) або блох (Siphonaptera), што магчыма пры цесных зносінах з сабакамі і катамі.

Патагенез[правіць | правіць зыходнік]

Агурочны цэпень (Dipylidium caninum) паразітуе ў сярэдняй і ніжняй частках тонкай кішкі канчатковага гаспадара і дасягае палаваспеласці праз 15-20 дзён з моманту заражэння. Яйцы выдзяляюцца са спаражненнямі і заглынаюцца валасаедамі, лічынкамі блох, а таксама з інфіцыкаванымі прадуктамі харчавання (мясам, гароднінай, раслінамі), з поўсцю, якая слізваецца, і ў працэсе «абнюхвання» або ўзаемнага мыцця, пасля яны трапляюць у стрававод, дзе з іх выходзяць анкасферы, якія ператвараюцца ў цыстыцэркоідаў. Развіццё апошніх завяршаецца ў целе дарослых блох.

У жывёл, якія захварэлі, назіраюцца слінацёк, млоснасць, болі ў жываце, перыанальны сверб, неспакойны сон, прыкметы гіпахромнай анеміі.

Лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Дыягназ ставяць пры выяўленні ў кале спелых членікаў гельмінта, запоўненых коканамі з яйцамі гельмінтаў. Як і пры дыфілабатрыёзе, лячэнне праводзяць празіквантэлам.

Прафілактыка[правіць | правіць зыходнік]

Дэгельмінтызацыя хатніх жывёл і знішчэнне блох.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. В. С. Ершов и др. Паразитология и инвазионные болезни сельскохозяйственных животных. — М., 1959. — 492 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Болезни животных, опасные для человека. М. 1997 г.