Перайсці да зместу

Дыскаванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыскавая барана

Дыскаванне — выкарыстанне дыскавых прылад (у прыватнасці, барон і лушчыльнікаў) для рыхлення глебы, верхняга пласта глебы. Дыскі могуць быць пастаўленыя па адносінах да лініі цягі пад розным вуглом, які называецца «вуглом атакі» — ад яго значэння залежыць глыбіня рыхлення і якасць мяшання і абарачальнасці глебы. Дыскаванне ўжываюць як для апрацоўкі глеб з моцнай дзярнінай перад іх ворывам з мэтай раскладання дзёрну, так і для апрацоўкі тарфянікаў пасля ўзворвання балотным плугам, а таксама ў іншых выпадках. Ужываецца дыскаванне і для знішчэння пустазелля, такога як Avena fatua, пырнік паўзучы (Elytrigia repens) і Leymus ramosus, для догляду пасеваў шматгадовых траў і люцэрнішчаў. Пры дыскаванні чыстых параў у засушлівы перыяд узнікае рызыка ветравой эрозіі глебы — у гэтых выпадках пераважней культывацыя пляскатарэзальнымі прыладамі.