Перайсці да зместу

Аўсюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Avena fatua)
Аўсюк
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Avena fatua L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41458
NCBI  4499
EOL  1114782
GRIN  t:6104
IPNI  391443-1
TPL  kew-397488

Аўсюк[3][4], Авёс пусты, Авёс дзікі, Аўсюг[5][6], або жывы авёс (Avena fatua) — від кветкавых раслін роду Авёс (Avena) сямейства метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло прамастойнае. Лісце шурпатае. Расліна часта перавышае вышыню 100—110 см, а мяцёлка дасягае даўжыні 30 см. Кветкавая мяцёлка складаецца з 2—3-кветкавых каласкоў. Ніжняя кветкавая лускавінка з доўгім (да 3 см) каленчата сагнутым асцюком. Плод — зярняўка. Адзін асобнік можа даць да 600 адзінак насення[7]. Насенне захоўвае ўсходжасць 3-4 гады.

Расце паўсюдна ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, занесены ў Паўночную Амерыку і Паўднёвае паўшар’е.

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Таксама можа крыжаваць з аўсом пасяўным, зніжаючы каштоўнасць сартоў. Маладыя ўсходы могуць ісці на корм скату.

Цяжкавыкараняльнае пустазелле. Значна зніжае ўраджайнасць яравых культур, высушвае глебу.

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929.
  4. ЭПБ 1983.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. ВСЭ 1974.