Перайсці да зместу

Дэвід Хейвуд Шварц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэвід Хейвуд Шварц
англ.: David Heywood Swartz
Нараджэнне 3 сакавіка 1942(1942-03-03) (82 гады)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Дэ́від Хе́йвуд Шварц (англ.: David Heywood Swartz; нар. 3 сакавіка 1942, Чыкага, Ілінойс, ЗША) — дыпламат ЗША, пасол у Беларусі[1] ў 1992—1994 гадах.

Дэвід Хейвуд скончыў Паўднёва-Заходні каледж (1964), Фларыдскі штатны ўніверсітэт (1966) і Канадскі каледж абароны (Кінгстан, Антарыа, 1983)[2].

Служыў генеральным консулам у Швейцарыі (1980—1982), генеральным консулам у Калгары (Альберта, Канада, 1983—1984), часовым павераным пасольства ЗША ў Варшаве (Польшча, 1984—1988), начальнікам аддзела кадраў Цэнтра па змяншэнні ядзернай бяспекі (ВД) (1988—1989), дэканам факультэта лінгвістыкі Інстытута замежнай службы (ВД) (1989—1991), старэйшым інспектарам Офіса генеральнага інспектара Дзярждэпартамента ЗША (1991—1992)[2].

У 1992 годзе прызначаны першым паслом ЗША ў Беларусі[3]. У 1994 падаў у адстаўку на знак пратэсту супраць слабасці палітыкі кабінету Біла Клінтана ў дачыненні да беларускай улады[4].

  1. David Binder (7 лютага 1992). "U.S. Names envoys to five republics"(англ.). The New York Times. Архівавана з арыгінала 9 красавіка 2023. Праверана 11 чэрвеня 2023.
  2. а б Nomination of David Heywood Swartz To Be United States Ambassador to Byelarus (англ.) (pdf) (24 чэрвеня 1992). Праверана 11 чэрвеня 2023.
  3. David Haywood Swartz (1942–) (англ.). Office of the Historian. United States Department of State. Праверана 11 чэрвеня 2023.
  4. Robert D. Novak (9 мая 1996). "Silence on repression in Belarus"(англ.). Washington Post. Праверана 11 чэрвеня 2023.