Майкл Козак
Майкл Г. Козак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Michael G. Kozak | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 верасня 1946 (78 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майкл Г. Козак (англ.: Michael G. Kozak) — амерыканскі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ЗША ў Рэспубліцы Беларусь (2000—2003). Старэйшы дарадца Бюро дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дзярждэпартамента ЗША (з 2014).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1968 годзе скончыў факультэт паліталогіі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. У 1971 — факультэт правазнаўства Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі[1].
У 1971—1977 гг. — памочнік перагаворшчыка для дагавораў па пытаннях Панамскага канала.
У 1977—1981 гг. — памочнік перагаворніка з членамі Кангрэса для зацвярджэння дагавораў і выканання заканадаўства.
У 1982—1988 гг. — галоўны намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара юрыдычнага бюро Дзяржаўнага дэпартамента. Браў удзел у блізкаўсходнім мірным урэгуляванні (1982—1983). Спрыяў ажыццяўленню пагаднення ў Кемп-Дэвід і дамоўленасцям пра выхад СПА з Лівана.
У 1988 годзе — спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана, дамовіўся пра ад’езд генерала Мануэля Нар’егі.
У 1988—1991 гг. — галоўны намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара бюро міжнародных спраў Дзяржаўнага дэпартамента. Суправаджаў амерыканскія войскі ў Панаме, каб дапамагчы новаму ўраду стварыць асноўныя інстытуты дэмакратыі ў 1989 годзе.
У 1996—1999 гг. — Кіраўнік дыпламатычнай місіі ЗША ў Гаване, Куба.
У 2000—2003 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ЗША ў Рэспубліцы Беларусь[2][3]. 22 лютага 2001 года ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.
У 2003—2005 гг. — галоўны намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара бюро дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дзяржаўнага дэпартамента. Як выканаўца абавязкаў памочніка сакратара па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы ён арганізаваў прыняцце рэзалюцыі па правах чалавека на Кубе ў Камісіі ААН па правах чалавека. Як выканаўца абавязкаў памочніка Сакратара па пытаннях міжамерыканскіх спраў, ён дапамагаў дзяржсакратару Бейкеру ў перамовах і ажыццяўленню дзвюхпартыйнага пагаднення пра Цэнтральную Амерыку, што было вызначальным для забеспячэння дэмакратычнага завяршэння канфлікту ў Нікарагуа.
У 2005—2009 гг. — старэйшы дырэктар па пытаннях супрацоўніцтва Савета нацыянальнай бяспекі.
З 4 сакавіка 2014 года — старэйшы дарадца Бюро дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дзярждэпартамента ЗША.
У 2017 годзе — кіраўнік дэлегацыі ЗША на пасяджэнні АБСЕ ў Варшаве, прысвечаным абароне правоў чалавека[4]
Пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Квазі-расійскія сілы ў Данецку і Луганску, якіх Расія сілай утрымлівае пры ўладзе, узбройвае і навучае, якімі Расія кіруе і з якімі разам яна праводзіць баявыя дзеянні — нясуць пагрозу і запалохваюць мясцовае насельніцтва. У Крыме расійская ўлада пераследуе крымскіх татар, этнічных украінцаў і тых, хто супрацьстаіць акупацыі |
.
Нягледзячы на напады, народ Украіны стойка зацвярджае сваю годнасць і жаданне дабрабыту праз узмацненне інтэграцыі з Еўропай |
.
Падчас адкрыцця штогадовай канферэнцыі АБСЕ па пытаннях людскога вымярэння ў Варшаве 10 верасня заклікаў Расію вызваліць зняволенага ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова і іншых украінскіх палітычных вязняў, і зазначыў, што працяг расійскай агрэсіі супраць Украіны супярэчыць усім дзесяці фундаментальным прынцыпам Хельсінкскага заключнага акта, у прыватнасці недатыкальнасці межаў і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў[5]:
Калі мы адкрываем канферэнцыю 2018 года, пан Сянцоў знаходзіцца ў небяспечным стане здароўя на 120-ы дзень сваёй галадоўкі, пратэстуючы супраць незаконнага пазбаўлення волі з боку Расіі больш за 60 яго суайчыннікаў. Мы заклікаем Расію вызваліць гэтых зняволеных |
канфлікт ва Украіне, які распаліла Расія і працягвае сілкаваць, з’яўлецца найгоршым крызісам бяспекі ў Еўропе з 1990-х гадоў |
.
Узнагароды і адзнакі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Дзяржаўнага дэпартамента
- Маладая федэральная адвакацкая прэмія
- Прэзідэнцкія званні выдатнага і заслужанага выканаўцы
- Ордэн Бальбоа (Панама)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Michael G. Kozak Senior Advisor BUREAU OF DEMOCRACY, HUMAN RIGHTS, AND LABOR . Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2017. Праверана 13 верасня 2017.
- ↑ Амбасадар ЗША Майкл Козак наведаў Маладэчна . Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2017. Праверана 13 верасня 2017.
- ↑ ПОСОЛ США МАЙКЛ КОЗАК ОТБЫЛ ИЗ БЕЛАРУСИ НА РОДИНУ . Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2017. Праверана 13 верасня 2017.
- ↑ У США назвали агресію Росії в Україні загрозою для всіх країн ОБСЄ . Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2017. Праверана 13 верасня 2017.
- ↑ На конференції ОБСЄ закликали Росію звільнити Сенцова та інших українських політв’язнів Архівавана 11 верасня 2018. // Радыё Свобода, 10.09.2018