Дэзоксіхолевая кіслата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэзоксіхолевая кіслата
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формула C₂₄H₄₀O₄
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 83-44-3
PubChem 222528
Рэг. нумар EINECS 201-478-5
SMILES
ChemSpider 193196

Дэзоксіхолевая[1] кіслата — адна з другасных жоўцевых кіслот, якія з’яўляюцца пабочнымі прадуктамі метабалізму кішачных бактэрый. Дзве асноўныя жоўцевыя кіслоты, якія сакрэтуюцца печанню, — холевая кіслата і хенадэзоксіхолевая кіслата. Бактэрыі метабалізіруюць хенадэзоксіхолевую кіслату ў другасную жоўцевую кіслату — літахолевую, а холевую кіслату — у дэзоксіхолевую кіслату.

Растваральная ў спірце і воцатнай кіслаце. У чыстым выглядзе ўяўляе сабой крышталічны парашок ад белага да амаль белага колеру.

Дэзоксіхолевая кіслата даступная ў ЗША ў якасці непатэнтаваных лекаў з красавіка 2021 года і прадаецца, у прыватнасці, пад гандлёвай маркай Kybella.[2]

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэзоксіхолевая кіслата з моманту яе адкрыцця выкарыстоўваецца ў розных галінах медыцыны чалавека. У арганізме чалавека дэзоксіхолевая кіслата выкарыстоўваецца пры эмульгаванні тлушчаў для ўсмоктвання ў кішэчніку. У некаторых краінах (уключаючы Швейцарыю) яна была ліцэнзавана ў якасці эмульгатара ў харчовай прамысловасці,[3] але больш не выкарыстоўваецца.

У даследаваннях дэзоксіхолевая кіслата выкарыстоўваецца ў якасці мяккага дэтэргенту для вылучэння мембраназлучаных бялкоў. Крытычная канцэнтрацыя міцэлаўтварэння  (руск.) для дэзоксіхолевай кіслаты складае прыкладна 2.4-4 mM.[4]

Дэзоксіхолат натрыю, натрыевая соль дэзоксіхолевой кіслаты, часта выкарыстоўваецца ў якасці біялагічнага дэтэргенту для лізіса клетак і салюбілізацыі клеткавых і мембранных кампанентаў.[5] Дэзоксіхолат натрыю, змяшаны з фасфатыдзілхалінам, выкарыстоўваецца ў мезатэрапеўтычных  (руск.) ін’екцыях для ліполізу  (руск.) і выкарыстоўваецца ў якасці альтэрнатывы хірургічнаму сячэнню пры лячэнні ліпомы  (руск.).[6]

Дэзоксіхалаты і вытворныя жоўцевых кіслот у цэлым актыўна вывучаюцца як структуры для ўключэння ў нанатэхналогіі.[7] Яны таксама знайшлі прымяненне ў мікралітаграфіі ў якасці святлаўстойлівых кампанентаў.[8]

У ЗША дэзоксіхолевая кіслата пад гандлёвай маркай Kybella адобрана Упраўленнем па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў  (руск.) для памяншэння тлушчу ніжэй падбародка.[9][10] Пры увядзенні ў падбародкавы тлушч дэзоксіхолевая кіслата дапамагае разбураць тлушчавыя клеткі, якія метабалізіруюцца арганізмам на працягу некалькіх месяцаў.[10] Kybella вырабляецца Kythera Biopharmaceuticals.[11][12]

Зноскі

  1. Напісанне паводле БЭ, т. 6
  2. Deoxycholic acid: FDA-Approved Drugs. U.S. Food and Drug Administration (FDA). Архівавана з першакрыніцы 24 June 2021. Праверана 19 June 2021.
  3. Streuli H, et al. (1992). "Chapter 58". SLMB – Schweizer Lebensmittelbuch. 4 (3).
  4. Neugebauer JM (1990). "Detergents: an overview". Methods in Enzymology. 182: 239–53. doi:10.1016/0076-6879(90)82020-3. PMID 2314239.
  5. Sodium deoxycholate. nzp.co.nz. Архівавана з першакрыніцы 7 February 2012.
  6. Duncan D, Rotunda AM (July 2011). "Injectable therapies for localized fat loss: state of the art". Clinics in Plastic Surgery. 38 (3): 489–501, vii. doi:10.1016/j.cps.2011.02.005. PMID 21824545.
  7. Christensen JB (2001). "A Simple Method for Synthesis of Active Esters of Isonicotinic and Picolinic Acids". Molecules. 6 (12): 47–51. CiteSeerX 10.1.1.362.1034. doi:10.3390/60100047. PMC 6236364.
  8. Kim JB, Lee BW, Yun HJ, Kwon YG (2000). "193-nm Photoresists Based on Norbornene Copolymers with Derivatives of Bile Acid". Chemistry Letters. 29 (4): 414–15. doi:10.1246/cl.2000.414.
  9. Kybella- deoxycholic acid injection, solution. DailyMed. Архівавана з першакрыніцы 24 June 2021. Праверана 20 June 2021.
  10. а б FDA approves treatment for fat below the chin. Food and Drug Administration (29 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы May 1, 2015. Праверана December 16, 2019.
  11. ATX-101 – Kythera Biopharmaceuticals. Kythera.com (20 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2016. Праверана 2 лістапада 2016.
  12. Double chin begone: It's an FDA yes for fat buster. CNN (1 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2016. Праверана 2 лістапада 2016.