Жоўцевыя кіслоты
Выгляд
Жо́ўцевыя кісло́ты — высокамалекулярныя монакарбонавыя поліцыклічныя кіслоты з класа стэроідаў, вытворныя халанавай кіслаты. Утвараюцца ў клетках печані чалавека і многіх жывёльных арганізмаў і выдзяляюцца з жоўцю.
Жоўцевыя кіслоты, што атрымліваюць з жоўці вышэйшых жывёл, выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прамысловасці як сыравіна для вытворчасці палавых гармонаў і інш.
Жоўцевыя кіслоты чалавека
[правіць | правіць зыходнік]Да жоўцевых кіслот належаць холевая, дэзоксіхолевая, літахолевая і іншыя кіслоты. Асноўная частка іх у жоўці злучаецца з глікаколам і таўрынам і ўтварае т.зв. парныя жоўцевыя кіслоты (напрыклад, глікахолевыя кіслоты), солі якіх садзейнічаюць эмульгаванню і ператраўленню тлушчаў, усмоктванню тлустых кіслот.
- Жоўцевыя кіслоты чалавека
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).