Дэн Барсболд
Дэн Барсболд | |
---|---|
Дата нараджэння | 1958 |
Бацька | Рынчэнгійн Барсболд[d] |
Род дзейнасці | скульптар, мастак |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэнзэн Барсболдын або Дэн Барсболд (манг.: Барсболдын Дэнзэн; нар. 1958) — мангольскі скульптар і жывапісец.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і мангольскага палеантолага, акадэміка Рынчэнгійна Барсболда . Дзед Д. Барсболта — першы акадэмік Манголіі, мовазнавец, пісьменнік і перакладчык Бямбын Рынчэн .
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жонка — Івана Гролава, мангольская вучоная, чэшка па паходжанні. Маюць трох дзяцей[1].
Творы[правіць | правіць зыходнік]
Ва Улан-Батары:
- Помнік Бямбіну Рынчэну перад Цэнтральнай бібліятэкай Манголіі
- Помнік Санжаасурэнгійну Зарыгу перад Цэнтральным паштамтам
- Помнік Марка Пола перад Цэнтральнай вежай
- Помнік «Бітлз» перад універмагам
- Помнік Івану Карастаўцу , расійскаму дыпламату — ва ўнутраным дворыку Расійскага культурна-навуковага цэнтра.
Зноскі
- ↑ Д.Барсболдт. Кони, кентавры, наездники | Монголия Сейчас (руск.) (15 студзеня 2019). Праверана 16 лістапада 2023.