Дэн Лідзюнь
Тэрэза Тэнг | |
---|---|
Dèng Lìjūn (邓丽君), Teresa Teng | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1953[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 мая 1995[1] (42 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
Тайвань Ганконг Японія |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, актрыса, кінаактрыса, тэлеактрыса, студыйны музыкант |
Пеўчы голас | кантральта[d] |
Інструменты | Вакаліст |
Жанры | поп, mandopop, cantopop, R&B, J-Pop, фолк-музыка, балада |
Псеўданімы | Teresa Tang, Teresa Deng, テレサ テン |
Супрацоўніцтва | Хібары Місора, Дэбі Гібсан, Крыстал Гейл, Ціфані |
Лэйблы |
Yewjow (1967—1971) |
Узнагароды |
Japan Cable Awards[d] (1984, 1985, 1986) 16th Japan Record Awards[d] (1974) 28th Japan Record Awards[d] (1986) Golden Bell Awards[d] (1980) |
teresa-teng.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэн Ліцзюнь (трад. 鄧麗君, спрошч. 邓丽君, піньінь Dèng Lìjūn, сіст. Пал. Дэн Ліцзюнь, POJ Tēng Lē-kun; 29 снежня 1953, в. Цяньян (田洋 Tiányáng) павета Юньліньна на Тайвані — 8 мая 1995) — папулярная кітайская спявачка, таксама вядомая ў Японіі і на Захадзе як Тэрэза Тэн ці Тэрэза Тэнг (яп. テレサ・テン, англ. Teresa Teng).
Бацькі родам з кантынентальнай часткі Кітая, з правінцыі Хэбэй. У яе было 4 старэйшыя браты і адзін малодшы. Бацька — афіцэр арміі Гаміньдана.[2]
Спявала на пекінскай, тайваньскай і кантонскай кітайскіх мовах, а таксама на японскай, інданэзійскай і англійскай.
Вядомая павольнымі песнямі пра каханне, сярод якіх «Калі ж ты прыдзеш?» (何日君再來 Hé rì jūn zàilái?) і «Няхай месяц адлюстроўвае маю душу» (月亮代表我的心).
Памерла ад астмы.
Цэнзура
[правіць | правіць зыходнік]Шмат песень Тэрэзы Тэн былі забароненыя ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы і на Тайвані.
Так, на Тайвані былі забароненыя песні «Калі ж ты прыйдзеш?» (何日君再來, піньінь Hé rì jūn zàilái?), бо іерогліф 君 (кіт. jūn; літаральна «пан, шляхціч», выкарыстоўваецца як зварот) гучыць таксама, як іерогліф «армія, войска» (軍, піньінь jūn), таму ў песні можна было пачуць «Калі ж прыйдзе армія?». Таксама былі забароненыя тайваньскамоўная песня «Гарачыя мясныя піражкі» (燒肉粽, POJ Sio bah-chàng), якая спявалася ад імя дзяўчыны, што не змагла знайсці працу і вымушаная прадаваць піражкі, і песня «Неба цёмнае» (天黑黑, POJ Thiⁿ ȯ-ȯ), бо яны разглядаліся як прыхаваная крытыка ўлады.[3]
У КНР яна была забароненая як «буржуазная спявачка».
Нягледзячы на забароны, яна была вельмі папулярнай, як у КНР, так і ў Кітайская Рэспубліцы, таму ўзнікла фраза: «Дэн Сяапін правіць днём, Дэн Ліцзюнь правіць ноччу»[4].
Зноскі
- ↑ а б Teresa Teng // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://russian.cri.cn/841/2012/05/04/1s425838.htm
- ↑ http://www.zonaeuropa.com/20070715_1.htm
- ↑ Reed, Barbara Edith. Davison, Gary Marvin. 1998. Culture and Customs of Taiwan, Greenwood Press. ISBN 0-313-30298-7
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Teresa Teng на сайце «Internet Movie Database» (англ.).
- Фонд Тэрэзы Тэнг «Teresa Teng Foundation».
- Успаміны пра Тэрэзу Тэнг Архівавана 15 чэрвеня 2013..
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся на Тайвані
- Памерлі 8 мая
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Тайландзе
- Пахаваныя на Тайвані
- Кантральта
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 29 снежня
- Удзельнікі конкурсу Кахаку ута гасэн
- Акцёры Тайваня
- Спевакі і спявачкі Тайваня
- Спевакі і спявачкі Японіі
- Тэрэза Тэнг
- Памерлі ад астмы