Дэфект масы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дэфе́кт ма́сы — фізічная велічыня, якая выражае ўплыў унутраных узаемадзеянняў на масу састаўной часціцы. Сярод іншага, дэфект масы характарызуе ўстойлівасць атамных ядзер. Абазначаецца звычайна Δm.

У літаратуры сустракаюцца розныя азначэнні тэрміна «дэфект масы»:

Дэфект масы адносна вугляроду-12[правіць | правіць зыходнік]

У выпадку атама дэфект масы, ці лішак масы (англ.: mass excess) — рознасць паміж масай спакою атама дадзенага ізатопа, выражанаю ў атамных адзінках масы, і масавым лікам дадзенага ізатопа[1][2][3]:

дзе Ma(Z, A) — маса (у а.а.м.) ядра з зарадавым лікам Z і масавым лікам A.

Паводле гэтага азначэння, дэфект масы атама 12C роўны нулю:

Дэфект масы, аднесены да аднаго нуклона, называецца ўпаковачным каэфіцыентам[4]:

Дэфект масы і энергія сувязі[правіць | правіць зыходнік]

Удзельная энергія сувязі ў залежнасці ад атамнага нумара

Дэфект масы — рознасць паміж масай звязанай сістэмы ўзаемадзейных часціц і сумай іх мас у свабодным стане[5].

Паводле такога азначэння, у выпадку атама дэфект масырознасць паміж сумай мас спакою нуклонаў, якія складаюць ядро ​​дадзенага нукліда, і масай спакою атамнага ядра гэтага нукліда[5][6]:

дзе — колькасць пратонаў, — колькасць нейтронаў, — маса пратона, — маса нейтрона, — маса ядра.

Згодна з суадносінамі Эйнштэйна, энергія сувязі прапарцыянальная дэфекту масы:

дзе — дэфект масы і сскорасць святла ў вакууме.

Як правіла, дэфект масы выражаецца ў кэВ[7].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Дефект масс // Большая советская энциклопедия
  2. Ишханов Б.С., Капитонов И.М., Юдин Н.П. Частицы и атомные ядра. — С. 282.
  3. Сивухин Д. В. Общий курс физики, т. 5, ч. 2. С. 19.
  4. Сивухин Д. В. Общий курс физики, т. 5, ч. 2. С. 20.
  5. 5,0 5,1 Дефект массы // Физическая энциклопедия
  6. Дэфект мас // Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. С. 363.
  7. Вымярэнне масы ў энергетычных адзінках магчыма дзякуючы суадносінам Эйнштэйна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сивухин Д. В. Общий курс физики. — М.: Наука, 1989. — Т. V. Атомная и ядерная физика. Часть 2: Ядерная физика. — 416 с.
  • Дэфект мас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. С. 363.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]