Перайсці да зместу

Атамная адзінка масы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атамная адзінка масы
Названа ад Джон Дальтан
Абазначэнне адзінкі Da[1], а.е.м., Да, м.а.б., u.a.m., Da, u[2], u і Da
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ 0 ± 0 кг[3]
Апісана на сайце biologyonline.com/… (англ.)
Фізічная велічыня атамная маса[d][4]

Атамная адзінка масы, ці дальтон (а.а.м.) — пазасістэмная адзінка вымярэння масы малекул, атамаў і элементарных часціц.

Атамная адзінка масы прынята роўнай 1/12 масы ізатопа вугляроду з масавым лікам 12 (). Роўная  кг[5].

Формула для пераводу значэнняў мас часціц, выражаных у а.а.м., у адзінку масы СІ: (кг) = (ка.а.м. )/(моль−1), дзе (ка.а.м.) — маса часціцы ў кілаатамных адзінках, NA — пастаянная Авагадра.

Да 1961 года ў фізіцы за а.а.м. прымалі масы ізатопа кіслароду , г. зн. 1,65976×10−27 кг, у хіміі сярэдняй атамнай масы прыроднага кіслароду — сумесі трох стабільных ізатопаў (99,76 %), (0,04 %,), (0,20 %). Хімічная а.а.м. была ў 1,000275 разоў большая за фізічную і раўнялася [5] кг. Сучасная (уніфікаваная) а.а.м. роўная 1,00048 ад ранейшай фізічнай а.а.м.

Кароткі агляд

[правіць | правіць зыходнік]

У а.а.м. выражаецца атамная маса — адноснае значэнне масы атама. Прыродныя хімічныя элементы складаюцца з сумесі ізатопаў, таму за атамную масу элемента прымаюць сярэдняе значэнне мас яго ізатопаў з улікам іх працэнтнага ўтрымання. Кожны ізатоп элемента характарызуецца парадкавым нумарам, ці сумарным лікам пратонаў, масавым лікам (сумарным лікам пратонаў і нейтронаў) і атамнай масай, якая выражаецца ў а.а.м. Масавы лік звычайна супадае з атамнай масай ізатопа, акругленай да найбліжэйшага цэлага ліку. Масавы лік і маса ядра, выражаная ў а.а.м., не супадаюць, бо масы пратона і нейтрона не роўныя дакладна 1 а.а.м.

Сувязь з хімічнымі велічынямі

[правіць | правіць зыходнік]

Адносная малекулярная маса рэчыва

[правіць | правіць зыходнік]

Маса малекулы любога рэчыва роўная суме мас атамаў, якія складаюць гэтую малекулу. Таму малекулярная маса роўная суме адпаведных атамных мас. Таму адноснай малекулярнай масай, ці малекулярнай масай, простага ці складанага рэчыва з’яўляецца маса яго малекулы, выражаная ў а.а.м. 

Колькасць рэчыва

[правіць | правіць зыходнік]

Прадукты рэакцыі павінны ўтрымліваць столькі атамаў кожнага тыпу, сколькі іх было ў рэагентах. Таму маса рэчыва ў грамах, пераведзеная ў колькасць молей, застаецца пастаяннай. Моль любога рэчыва заўсёды ўтрымлівае адну і тую ж колькасць часціц, роўную [6]. Маса гэтага ліку часціц, выражаная ў грамах, лікава супадае з малекулярнай масай рэчыва, выражанай у а.а.м. Каб вызначыць лік молей рэчыва, трэба падзяліць масу ўзора ў грамах на малекулярную масу рэчыва ў грамах на моль

дзе

  • Атамная адзінка масы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. С. 67.
  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 32. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 42. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
  • Атомная единица массы // Физическая энциклопедия (в 5 т.) / А. М. Прохоров (ред. кол.). — М.: Сов. энциклопедия, 1988. — Т. 1. — С. 151—152. — 704 с.