Дэісус (абраз з Шумакоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэісус. XIX стагоддзе
Матэрыял палатно і алейныя фарбы
Памеры 100 × 69 см

Дэісус — абраз XIX стагоддзя, які паходзіць з в. Шумакі Брэсцкага раёна. Памер абраза — 100 × 69 см.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На абразе прыведзена кампазіцыя з укленчанымі Маці Божай і Янам Хрысціцелем. За тронам з сідзячым Хрыстом знаходзяцца яшчэ два арханёлы са сферамі ў руках. На бакавых калонках спінкі трона з аднаго боку змешчана чаша, з другога — скрыжалі запавету. Хрыстос у левай руцэ акрамя Евангелля трымае яшчэ і скіпетр.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]