Шумакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Шумакі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 95 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225037
Аўтамабільны код
1
Шумакі на карце Беларусі ±
Шумакі (Беларусь)
Шумакі
Шумакі (Брэсцкая вобласць)
Шумакі

Шумакі́[1] (трансліт.: Šumaki, руск.: Шумаки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Клейнікаўскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на паўночны захад ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі Скокі.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — аг. Клейнікі).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўленая археолагамі за 2,5—3 км на паўночны захад ад вёскі стаянка эпохі мезаліту сведчыць пра засяленне гэтых мясцін яшчэ з глыбокай старажытнасці.

У пачатку 16 стагоддзя вёска — прыватная ўласнасць у Берасцейскім старостве і павеце ВКЛ, належала падкаморыю брэсцкаму князю Яну Шуйскаму. У 1609 годзе пабудавана праваслаўная мураваная царква.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Адносілася да маёнтка Церабунь, якім валодаў граф Грабоўскі. У 1897 годзе працавалі карчма, царкоўна-прыходская школа, кузня.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 12 двароў, загубілі 4 мірных жыхароў; 14 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 — у партызанах.

У студзені 1950 года арганізаваны першы калгас «Ленінец», у які ўвайшла 51 гаспадарка з 60. Пазней стаў называцца «Краіна Саветаў», пасля ўзбуйнення — «Пагранічнік». Да 8 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Матыкальскага сельсавета[2].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Магазін

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 20 двароў, 185 жыхароў (1886)
  • 38 двароў, 255 жыхароў (1897)
  • 335 жыхароў (1905)
  • 15 двароў, 101 жыхар (30.9.1921)
  • 61 двор, 230 жыхароў (1940)
  • 256 жыхароў (1959)
  • 213 жыхары (1970)
  • 60 гаспадарак, 100 жыхароў (1997)
  • 53 гаспадаркі, 84 жыхары (2005)

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Спаса-Праабражэнская царква

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]