Дзмітрый Ігаравіч Семянкевіч
Дзмітрый Ігаравіч Семянкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Аляксей Іванавіч Ананіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1961 | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
|
Дзмітрый Ігаравіч Семянкевіч (нар. 1961) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1983 годзе БПІ. Працаваў у праектным інстытуце «Белжылпраект», у Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. У 1996—2011 гадах намеснік дырэктара па інфарматыцы і навуковых даследаванням НПРУП «БелНДІПгорадабудаўніцтва». Адначасова з 1996 па 2010 выкладаў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.
З 2011 года намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. 17 мая 2019 года вызвалены ад пасады ў сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта[1].
З’яўляецца членам Беларускага Саюза Архiтэктараў, дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі БНТУ.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у якасці кіраўніка): дзяржаўная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь (2000, 2007), схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Гродзенскай і Віцебскай абласцей (2003), Тэрытарыяльная комплексная схема планавання і горадабудаўнічага развіцця тэрыторый Калінінградскай вобласці (2000), Генеральны план развіцця прыморскай зоны Калінінградскай вобласці (2002), генеральныя планы сельскагаспадарчага развіцця мікракамун Ата Педрэгаль, Лас Пакас і Ла Педрэра ў Венесуэле (2007—2010), дэталёвыя планы горадабудаўнічага развіцця гарадоў-спадарожнікаў Барынас і Тэхерыес у Венесуэле (2007—2010).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац і публікацый: навучальны дапаможнік «Эканоміка рэгіёна» (у сааўт., 2002); «Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 г.» (у сааўт., 2004); навучальны дапаможнік «Горадабудаўніцтва і рэгіянальная планіроўка» (2005); «Тэрытарыяльнае планаванне ў Рэспубліцы Беларусь» (у сааўт., 2007). Potentials of the East-Baltic States, Russia and Belarus. Raumplanung und — entwicklung in der Ostseeregion. Heft; The Baltic Sea Region Yesterday, Today and Tomorrow — Main Spatial Trends/Hanell, Bengs, Bjarnadóttir, Platz & Spiekermann, 2000. 218 p. ISSN 1403—2511 Nordregio WP 2000:10 (у сааўт.) і інш.
Праведзены даследаванні і распрацаваны асноўныя кірункі дзяржаўнай горадабудаўнічай палітыкі Рэспублікі Беларусь(2007); тэхнічны кодэкс «Склад, змест і парадак распрацоўкі схем комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі абласцей, груп раёнаў раёнаў» (2006).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Семенкевич Дмитрий Игоревич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белжылпраекта
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Выкладчыкі БДЭУ
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Намеснікі міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
- Горадабудаўнікі Беларусі