Евангелле з Ліндзісфарна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
LindisfarneFol27rIncipitMatt.jpg
ананім[d]
Евангелле з Ліндзісфарна. 715[1]
пергамент
Котанаўская бібліятэка[2] і Брытанская бібліятэка

Евангелле з Ліндзісфарна — ілюстраваная рукапісная кніга (Ілюмінаванае евангелле), якая змяшчае тэксты евангелляў ад Матфея, Марка, Лукі і Іаана на лацінскай мове. Кніга створана ў Ліндзісфарне ў Нартумбрыі ў канцы VII — пачатку VIII стагоддзя. Гэты манускрыпт з'яўляецца вельмі яркім прадстаўніком групы так званых «астраўных Евангелляў» — рукапісных кніг, створаных ірландскімі (кельцкімі) манахамі ў VIIIX стагоддзях і змяшчае мноства мініяцюр, выкананых у кельцка-англасаксонскім стылі.

Мяркуецца, што Евангелле з Ліндзісфарна — праца манаха па імені Эадфрыт(англ.) бел., які стаў епіскапам Ліндзісфарна ў 698 годзе, а памер у 721 годзе. Бягучыя даследаванні паказваюць на дату стварэння каля 715 года. Мяркуецца, што кніга была створана ў гонар святога Кутберта. Евангелле багата ілюстравана ў астраўным стылі і, першапачаткова, валодала ўпрыгожаным каштоўнасцямі акладам, створаным Білфрытам Пустэльнікам(англ.) бел. у VIII стагоддзі. Падчас рэйдаў вікінгаў на Ліндзісфарн абклад, аднак, быў згублены, а замену яму зрабілі толькі ў 1852 годзе. Тэкст напісаны астраўным шрыфтам.

У X стагоддзі епіскапам Ліндзісфарнскім Алдрэдам(руск.) бел. быў выкананы пераклад Евангелляў на стараанглійскую мову. Пераклад быў запісаны паміж радкоў лацінскага тэксту. Гэта адзін з першых перакладаў(англ.) бел. Евангелляў на англійскую мову.

Кніга была набыта сэрам Робертам Котанам у клерка Парламента(англ.) бел. Роберта Боўера(англ.) бел. ў пачатку XVII стагоддзя. У XVIII стагоддзі бібліятэка Котана была набыта Брытанскім музеем. Адтуль кніга трапіла ў Брытанскую Бібліятэку ў Лондане.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Calkins, Robert G. Illuminated Books of the Middle Ages. Ithaca, New York: Cornell University Press, 1983.
  • De Hamel, Christopher(англ.) бел.. A History of Illuminated Manuscripts. Boston: David R. Godine, 1986.
  • Walther, Ingo F. and Norbert Wolf. Codices Illustres: The world’s most famous illuminated manuscripts, 400 to 1600. Köln, TASCHEN, 2005.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]