Перайсці да зместу

Евангелічныя могілкі (Вільня)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Евангелічныя могілкі
польск. Cmentarz ewangelicki w Wilnie
Капліца-пахавальня Нішкоўскіх
Капліца-пахавальня Нішкоўскіх
54°41′02″ пн. ш. 25°16′08″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
МесцазнаходжаннеВільнюс 
Гісторыя
Дата заснавання1800-я
Дата закрыцця1956 
Дата ліквідацыі1950-я
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Евангелічныя могілкі — колішнія могілкі ў Вільні, які размяшчаліся на Боўфалавай гары ў раёне Пагулянкі.

Могілкі былі закладзены паводле планаў віленскага садоўніка Вебера. Спачатку гэта былі лютэранскія могілкі, але з 1830 г. тут адбываліся і пахаванні кальвіністаў.

У 1819 годзе паводле праекта Каралем Шыльдгаўзенам была пабудавана могілкавая капліца (не зберглася).

Могілкі пацярпелі ў час ваенных дзеянняў. У 1956 годзе могілкі закрыты, некаторыя надмагіллі былі перавезены на могілкі на Росе і ў Салтанішках. У 1960 годзе была знесена могілкавая капліца і на гэтай тэрыторыі створаны гарадскі парк, а ў 1974 годзе пабудаваны Палац шлюбаў[1].

На былых могілках захаваўся толькі класіцыстычны маўзалей роду Нішкоўскіх (архітэктар Караль Падчашынскі), які цяпер выкарыстоўваецца я сувенірны кіёск. У гэтым маўзалеі быў пахаваны Ян Фрыдэрык Нішкоўскі (1774—1816), прафесар хірургіі Віленскага ўніверсітэта[1].

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках

[правіць | правіць зыходнік]
Магіла Ваўжынца Путкамера на Евангелічных могілках. Малюнак Уладзіслава Загорскага, 1925
  1. а б Krzysztof Wałejko (z zespołem red. ks. Marek Borysiak, Anna Franko, Irena Jutkiewicz i Katarzyna Jutkiewicz: Praktyczny przewodnik po Wilnie. Przedsiębiorstwo Wydawnicze «Krzysztof Wałejko», Suwałki 2003, s. 99. ISBN 83-918978-2-6.
  • Wilno - dzieje architektura cmentarze / Edmund Małachowicz. — Wrocław: Oficyna Wydawnicza Politechniki Wrocławskiej, 1996. — 601 с. — ISBN 978-83-7085-182-8.