Караль Падчашынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Караль Падчашынскі
Евангелічна-рэфармацкая царква ў Вільнюсе
Евангелічна-рэфармацкая царква ў Вільнюсе
Дата нараджэння 7 лістапада 1790(1790-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1860(1860-04-19) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Расіі Расійская імперыя
Бацька Ян Падчашынскі[d]
Дзеці Баляслаў Падчашынскі[d]
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Працаваў у гарадах Вільня
Архітэктурны стыль класіцызм
Рэстаўрацыя помнікаў Касцёл Святых Янаў
Уплыў на Караль Грэгатовіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Караль (Карл Іванавіч[1][2]) Падчашы́нскі (7 лістапада 1790, в. Жырмуны, цяпер Воранаўскі раён, Беларусь — 7 красавіка 1860) — архітэктар, прадстаўнік класіцызму, прафесар Віленскага ўніверсітэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — Ян Падчашынскі, тэарэтык архітэктуры. Караль Падчашынскі вучыўся ў Брэсцкай базыльянскай школе і ў Крамянецкім ліцэі[крыніца?], у Віленскім універсітэце (18131814), удасканальваўся ў Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу (18141816), у Францыі і Італіі (18171819). У 18191831 гадах узначальваў кафедру архітэктуры Віленскага ўніверсітэта[2], у 18381853 жыў у маёнтку пад Нясвіжам, пазней у Вільні і ў Варшаве.

Пахаваны на могілках Роса ў Вільні. Магіла не захавалася.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Столь прафесарскай чытальні ў бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта  (руск.)

Перабудаваў у 1817 годзе інтэр'ер Аулы (Калоннай залы) у будынку ўніверсітэта. Іншай працай Падчашынскага як архітэктара-інтэр’ерыста стала цяперашняя прафесарская чытальная зала на трэцім паверсе ў бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта  (руск.). Яшчэ ў 1806 годзе архітэктар імператарскага Віленскага ўніверсітэта Міхал Шульц рэканструяваў гэта памяшканне ў залу для для мінералагічнага музея. У 18191822 гадах Падчашынскі стварыў столь з глыбокімі кесонамі з разеткамі і фрыз з арнаментам лісця аканта на сінім фоне[3]. Зафарбаваны пазней фрыз быў адноўлены пры рэканструкцыі ў 1919 годзе прафесарам універсітэта Стэфана Баторыя Фердынандам Рушчыцам. Яшчэ пазней класіцыстычны дэкор залы быў адноўлены ў 1970 годзе, калі сценам быў вернуты першапачатковы шэры колер[4].

Да найважнейшых прац Падчашынскага ў ансамблі Вільнюскага ўніверсітэта гісторыкі архітэктуры адносяць рэканструкцыю касцёла Святых Янаў у Вільні. У 1826 годзе ён стварыў шэраг новых элементаў інтэр’еру (драўляны амбон, упрыгожаны пазалочанай разбой, і іншыя). У 18271829 гадах Падчашынскі перабудаваў паўднёвы фасад касцёла Св. Янаў, які выходзіць на вуліцу Яна (цяпер Швянта Ёна, Švento Jono g.), у формах позняга класіцызму. У плоскасці фасада былі выдзелены два яруса, ніжні дзяліўся нішамі, верхні — парамі арак паміж пілястрамі. Цэнтр акцэнтаваны порцікам з чатырма карынфскімі калонамі. Істотныя змены былі ўнесены Падчашынскім у інтэр’ер касцёла. Такім чынам храм, архітэктурнае аблічча якога сфармаваўся ў эпоху готыкі і барока, быў дапоўнены элементамі класіцызму[3]. Акрамя таго, па праекце Падчашынскага ў паўночным нефе храма ў 1828 годзе быў устаноўлены помнік рэктару Іераніму Страйноўскаму.

Напалеон Орда. Сядзіба ў Яшунах  (англ.)
Палац у Тускуленах  (англ.)

Рэканструяваў таксама іншыя будынкі, якія належалі ўніверсітэту, прыстасоўваючы іх для яго патрэб.

Праектаваў палац сядзібы  (англ.) Міхала Балінскага ў Яшунах (18241828) і палацы ў Тускуленах  (англ.) і Жылічах (1830-я г.), будынкі гімназій у Слуцку, Камянцы Падольскім і Свіслачы, вучылішчаў у Бабруйску, Невелі (абодва каля 1819, разам з арх. К. Хршчановічам), Мазыры (1820-я г.); палац генерал-губернатара (18251832, разам з арх. В. Стасавым).

Найбольш удалым яго творам лічыцца помнік позняга класіцызму евангелічна-рэфармацкая царква  (літ.) (18301835) ў Вільні на вуліцы Завальнай (цяпер Піліма; (літ.: Pylimo g.). Была спраектавана ў 1829 годзе, пабудавана ў 18301835 гадах. У савецкі час у гэтым будынку размяшчаўся кінатэатр «Хроніка» (літ.: «Kronika»).

Тэарэтычная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар першага ў Беларусі і Літве падручніка тэорыі архітэктуры «Пачаткі архітэктуры для акадэмічнай моладзі» (на польскай мове; т. 1—3, Вільня, 18281857, артыкулаў пра выкладанне архітэктуры, даглядання за садамі і паркамі, аб сваім настаўніку Л. Стуоке-Гуцявічусе.

Зноскі

  1. Беларусь 1995.
  2. а б Падчашынскі Карл Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. а б Lietuvos architektūros istorija. T. II: Nuo XVII a. pradžios iki XIX a. vidurio. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1994. ISBN 5-420-00583-3. P. 314. (літ.)
  4. Professors' reading-room Архівавана 5 мая 2010. (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]