Ева Аке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ева Аке
Фатаграфія
Дата нараджэння 4 верасня 1855(1855-09-04)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 сакавіка 1929(1929-03-23)[1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя, Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Бацька Zachris Topelius[d]
Муж J.A.G. Acke[d]
Род дзейнасці мастачка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ева Аке (шведск.: Eva Acke, народжаная Eva Maria Topelius; 4 верасня 1855 — 23 сакавіка 1929) — шведская мастачка, спецыялізавалася ў працы акварэллю.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 4 верасня 1855 года ў фінскім горадзе Уусікаарлэпюу (швед. Нюкарлебю) у шведскамоўнай суполцы. Яе бацькам быў пісьменнік, журналіст і гісторык Сакарыас Тапеліус, чалавек ліберальных нораваў[5].

Яшчэ ў дзяцінстве Ева пазнаёмілася з многімі вядучымі дзеячамі культуры. Вучылася яна спачатку дома, затым наведвала школу для дзяўчынак у Хельсінкі. Першыя ўрокі мастацтва яна атрымала ў 1871 годзе ў Стакгольме. Працягвала навучанне ў школе малявання Finnish Art Association (зараз універсітэт мастацтваў у Хельсінкі). Пазней яна вучылася ў прыватным парадку ў Карла Мелера у Капенгагене і Луіджы Прэмацы ў Санкт-Пецярбургу. У 1884 годзе яна суправаджала бацьку ў паездцы па Італіі, дзе пісала акварэльныя пейзажы[6].

Карціна Евы Аке «Бэз»

Улетку некалькі гадоў знаходзілася на Аландскіх астравах, дзе была ўдзельніцай фінска-шведскай мастацкай калоніі Önningebykolonin.

У яе было шмат сяброў, у ліку якіх мастакі Ёхан Аке і Ганна Вэнберг. Разам з Ёханам Ева прыехала ў дом бацькі і прасіла яго ўхваліць іх шлюб. Яны пажаніліся ў 1891 годзе і пераехалі ў Упсалу, дзе Ёхан аднаўляў творы мастацтва ва Упсальскім саборы. Некаторы час яны працягвалі наведваць мастацкую калонію Önningebykolonin, але іх наведванні паступова пачалі зыходзіць на не. Наступныя гады муж і жонка праводзілі паміж Фінляндыяй і Швецыяй, пакуль яе бацька не памёр, і яны астатні час жылі і працавалі ў Швецыі[6].

У 1901 годзе Ёхан і Ева пасяліліся ў шведскім горадзе Ваксхальм. У сям’і не было сваіх дзяцей, і падчас паездкі ў Італію яны сустрэлі італьянскага хлопчыка Фаўста Падавіні, якога ўсынавілі ў 1903 годзе. Фаўста ўзяў прозвішча Аке, с дзяцінства займаўся гімнастыкай і ў 1920 годзе на летніх Алімпійскіх гульнях у Антверпене стаў алімпійскім чэмпіёнам[7].

У 1914 Ёхан і Ева змаглі дазволіць сабе пабудаваць уласную летнюю вілу Torsvi ў Стакгольмскім прыгарадзе Nynäshamn[7].

Мастакі працавалі разам, аддаючы перавагу Ёхану. Пасля яго смерці ад хваробы сэрца ў 1924 годзе Ева працягвала маляваць і выстаўляцца як у Швецыі, так і ў Фінляндыі.

Памерла 23 сакавіка 1929 года ва ўласным доме ў Nynäshamn. Была пахавана ў Стакгольме[6].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]