Ежы Кабылінскі
Ежы Кабылінскі |
---|
Ежы Себасцьянавіч Кабылінскі (польск.: Jerzy Kobyliński; ? — не раней за 1853) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Меў братоў Юзафа і Францішка, прызнаных у дваранстве 31.12.1798 (11.01.1799).
Абозны мсціслаўскі ў 1784 г. У 1820 — памешчык Мінскага павета. Тытулярны дарадца. Сябра мастака Яна Дамеля ў 1822—1840 (ён намаляваў ягоны партрэт). Кабылінскі меў яго малюнкі падзеяў 1812 года. У гэты час быў сакратаром Мінскага губернскага праўлення. У 1830 г. — бабруйскі гараднічы, капітан і кавалер. Атрымаў падзяку ад Віленскага ўніверсітэта за падарунак (шоўкавае пакрывала на алтар вучылішча царквы) коштам 50 руб. асігнацыяў і ахову дамоў, дзе жывуць студэнты, ад вайсковых пастояў.
Цікавіўся старажытнасцямі, меў калекцыю, якой зацікавіўся Яўстах Тышкевіч. Сярод іх былі 3 фігуркі з паганскіх часоў: Венера Ліцвінская, Геркулес (абедзве знойдзены на Камароўскіх балотах), каплан без галавы.
Сябра масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, 1-ы сцюарт у 1817, масон 4-й ст. у 1820; ганаровы сябра ложы Шчаслівага Вызвалення у Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820; сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» у Нясвіжы ў 1818, масон 4-й ст. у 1820.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. Кабылінскі Ежы Себасцьянавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.