Ежы Плютовіч
Ежы Плютовіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 студзеня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, эсэіст, русіст, перакладчык |
Е́жы Плюто́віч (польск.: Jerzy Plutowicz, 30 студзеня 1947, Бельск-Падляшскі) — польскі паэт і эсэіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 30 студзеня 1947 у Бельску Падляшскім. Вывучаў рускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце. Жыве ў Беластоку.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у 1967 г. на старонаках часопісу «Сучаснасць» («Współczesność»). Пасля яго вершы публікаваліся ў «Паэзіі» («Poezja»), «Творчасці» («Twórczość»), «Культуры» («Kultura»), штомесячніку «Сімвалы» («Charaktery»). У 1975 г. выдаў першы паэтычны зборнік «Некалі значыць ніколі» («Niegdyś to znaczy nigdy»). З'яўляецца трохразовым лаўрэатам літаратурнай прэміі В. Казанецкага. У 2006 г. выдаў зборнік эсэ «Раптам, у свеце» («Nagłe, w świecie»). Тэксты Плютовіча перакладзены на беларускую, украінскую, сербскую і англійскую мовы. Сам аўтар займаецца таксама перакладамі, перакладаў творы Сакрата Яновіча, Васіля Петручука.
Біябліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выдаў паэтычныя зборнікі:
- «Некалі значыць ніколі»/«Niegdyś to znaczy nigdy», 1975;
- «Пачутае да канца»/«Zasłyszane do końca», 1981;
- «Пусты гадзіннік»/«Pusty zegar», 1987;
- «Матылёк і камень»/«Motyl i Kamień», 1992;
- «Рака. Цені на вадзе»/«Rzeka. Cienie na wodzie», 1996;
- «Катлавіна»/«Kotlina» — выбраныя вершы, 1998;
- «Забытая вайна (Акно ў сад)»/«Zapomniana wojna (Okno na sad)», 2000;
- «Забытая вайна (Еўропа пасля дажджу)»/«Zapomniana wojna (Europa po deszczu)», 2002;
Эсэ:
- «Раптам, у свеце»/«Nagle, w świecie», 2006.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтарская старонка Архівавана 15 верасня 2017.