Езуіцкая рэзідэнцыя (Слонім)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Слонімская езуіцкая рэзідэнцыя — установа ордэна езуітаў у Слоніме.

Спробы ўтварэння місіі пачаліся ў 1664-1665 гг. У пачатку XVIIIст. зямельныя наданні слонімскім езуітам рабілі жмудскі кашталян А. Уніхоўскі, муж і жонка Талаканскія, М. Кошчыц, пробашч Віленскай кафедры ксёндз П. Палубінскі[Крыніца?].

У 1709-1725 гг. Вядома як місія Навагрудскага езуіцкага калегіума, у 1725-1773 гг. – рэзідэнцыя. Драўляны касцёл Святога Іосіфа ўзведзены ў Слоніме ў 1713-1715 гг., другі мураваны пачаў будавацца ў 1740 г. (не быў завершаны).

Пры місіі дзейнічалі школы: граматыкі (з 1713), паэтыкі і рыторыкі (з 1714). У 1736 г. пры рэзідэнцыі створана школа філасофіі, з 1750 г. вывучаліся гісторыя і матэматыка. Меліся музычная бурса, канвікт (інтэрнат) для дзяцей збяднелай шляхты, бібліятэка.

У розны час місіі і рэзідэнцыі належалі маёнткі Вішава, Грынкі, Дабосня, Шулякі, дзейнічалі місіі ў Ваўкавыску і Дабосні[Крыніца?].

Пасля скасавання рэзідэнцыі школа пераўтворана ў павятовае вучылішча. Будынкі не захаваліся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. – стар. 87.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.