Елка канадская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Елка канадская
Picea glauca.jpg
Маладое дрэва канадскай елкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Picea glauca (Moench) Voss

Сінонімы
Арэал

выява

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183295
NCBI  3330
EOL  1061641
GRIN  t:28291
IPNI  195874-2
TPL  kew-2563473

Елка канадская таксама ужываецца Eлка шызая (Picea canadensis, Picea glauca) — хвойнае дрэва роду Хваёвыя.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Нассенне елкі канадскай

Елка канадская ўяўляе сабой вечназялёнае дрэва вышынёй 15-20 м, рэдка да 40 метраў. Дыяметр ствала — да 1 метра. Кара тонкая, лускаватая. Крона узкаканічная ў маладых дрэў, у старых дрэў становіцца цыліндрычнай. Ігліца даўжынёй 12-20 мм, ромбічных формы ў сячэнні. Колер сіне-зялёны зверху і сіне-белы знізу. Шышкі слаба цыліндрычныя, даўжынёй 3-7 см і шырынёй да 2,5 см. Колер шышак зялёны або чырвоны, спелая шышка карычневая. Насенне чорныя, даўжынёй 2-3 мм з са светла-карычневым крылом даўжынёй 5-8 мм.

Прыроднае распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджанне і месца паходжання віду — Паўночная Амерыка ад паўночнай Аляскі на захадзе да Ньюфаўндленда на ўсходзе. На поўначы тэрыторыя распаўсюджвання абмежаваная лесатундрай, на поўдні — штатамі Мантана, Мічыган, Мэн, Вісконсін, таксама ізаляваныя папуляцыі елкі знаходзяцца ў Паўднёвай Дакоце і Ваёмінгу. Від вельмі распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыке, ахоўны статус ацэньваецца як з самай нізкай пагрозай.

Дэкаратыўныя формы[правіць | правіць зыходнік]

'Alberta Globe'
'Little Globe'
'Sanders Blue'
Канадская елка ў Нацыянальным парку Деналі, Аляска, ЗША
var. albertiana 'Tiny'

Вядома каля 20 дэкаратыўных формаў елі канадскай — рознай вышыні, канфігурацыі кроны (канічная або шарападобная) і колеру ігліцы (светла-зялёная, залацістая, блакітнавата-зялёная або шыза-блакітная). Сярод садаводаў асабліва папулярныя карлікавыя канадскія елкі, якія можна вырошчваць нават у кветніках (іх аб’ядноўваюць, напрыклад, з верасам) або ў чыгунах.

Форма «Аўрэа» («Aurea») — вельмі хутка расце. Ігліца на верхнем баку мае залацісты колер. У культуры вядомая з 1866 года.

«Ауреаспіката» («Aureospicata») — адрозніваецца жоўтым колерам ігліцы і маладых пабегаў, але толькі летам. Пазней дрэва становіцца зялёным. Гэтая форма выведзена ў 1890 годзе ў гадавальніку ў [Карлсруэ]].  

«Коніка» («Conica») — папулярная канічная форма елі канадскай . У 60 гадоў вышыня дрэва можа дасягаць 4 м. Крона — пірамідальная, шчыльная, густая і пышная, дыяметрам да 2 метраў. Светла -зялёная ігліца зусім не калючы на дотык. Расце вельмі павольна .

Упершыню гэтая форма была выведзена ў Канадзе паўночнаамерыканскімі дэндроламі Рэдэр і Джэкам на возеры Лаган ў 1904 годзе, адкуль і распаўсюдзілася па садах і парках свету. Коніка эфектная ў самых кампазіцыях : на партэры або ў групавых пасадках . Рэкамендуецца для вырошчвання ў кантэйнерах на дахах, тэрасах, у групавых пасадках каля дамоў, для афармлення камяністых садоў. Дрэва ценестойкае. Мутанты канадскай елі «Коніка» — «Альберта Глобу», «Лаўрын», «Элеганс кампакт», " Гном ", «Граціліс Компакта», якія часта прадаюць пад адной назвай — «Коніка».

"Ехініформіс " («Echintformis») — міні-форма канадскай елі, расце вельмі павольна. У 30 гадоў вышыня дрэва — 0,5 м. Крона шарападобная, каля 1 м у дыяметры. Пабегі кароткія, да 2 см даўжынёй, і, як і пупышкі, — карычневыя. Ігліца 5-7 мм у даўжыню, вельмі вузкая, блакітнавата-зялёная, размешчана радыяльна. Карані моцныя, шырока пашыраныя. «Хініформіс» лепш расце на малакіслых, вільготных глебах. Дрэва святлалюбівае. Упершыню гэтую форму вывелі ў Францыі ў 1955 годзе, цяпер яна шырока распаўсюджана. Нярэдка гэта дрэва блытаюць з падобнай па форме елкай чорнай.

«Элеганс кампакт» («Elegans Compacta») — мае канічную форму, але расце хутчэй, чым «Коніка» — прырастае на 4-5 см штогод. Маладыя пабегі і пупышкі жоўта-карычневыя. Ігліца — свежа-зялёная, 8-10 мм у даўжыню. Упершыню гэтую форму вывелі ў 1950 годзе ў Чэхаславакіі.

  • «Гном» («Gnom») — мае таксама канічную крону. Дрэва штогод вырастае на 3-5 см. Ігліца выразна шэра-зялёная , 8-10 мм у даўжыню. Паходжанне формы адносяць да 1969 (дзяржаўны гадавальнік іглічных раслін у Ежыце, Чэхаславакія).

«Граціліс Компакта» («Gracilis Compacta») — карлікавая форма канадскай елі. Дрэва мае канічную крону і штогод вырастае на 4-7 см. Ігліца — вельмі густая і жорсткая, шэра-зялёная, 7-10 мм даўжынёй. Выснову мутанта адносяць да 1960 года (таксама ў Ежыце).

«Лаўрын» («Laurin») — карлікавая форма, расце вельмі павольна — не больш за 2,5 см у год. Пабегі размешчаны побач. Ігліца — цёмна-зялёная, радыяльная, 5-10 мм даўжынёй. Максімальная вышыня дрэва — не больш за 1,5 м. Форма выведзена ў 1970 годзе ў гадавальніку г. Арнольда ў Германіі.

  • «Нана» , Нізкая («Nana») — карлікавая форма, да 1 — 2 м вышынёй. Штогод вырастае на 2,5-4,5 см. Крона шырокая, закругленая. Галіны густыя, шэрыя, вельмі гнуткія. Ігліца радыяльная, тонкая, жорсткая, шэра-блакітная , 5-7 мм даўжынёй. Дрэва зімаўстойлівае, вядомае з 1828 года. Сустракаецца нячаста, рэкамендуецца для групавых пасадак у парках і скверах і для вырошчвання ў кантэйнерах. Елкай «Нана» азеляюць кварталы, балконы і дахі.

«Пендула» («Pendula») — плакучая форма канадскай елі, выведзена А. Кар’ерам ў парку Версаля. Галіны моцна схіленыя ўніз. Ігліца — густая, блакітнавата—зялёная.

«Цукерхут» («Zuckerhut») — карлікавая форма елі канадскай. Упершыню яе вывелі ў 1955 годзе. Дрэва расце павольна, не больш за 3-5 см у год. Максімальная вышыня — 1,5 м. Крона канічная, з завостранай верхавінай, дыяметрам 0,5-0,8 м. Кара — шэра-карычневая, гладкая або лускаватая. Ігліца размешчана радыяльна, ярка-зялёная, вельмі мяккая. Дрэва адносна ценестойкае і марозаўстойлівае. У маладым узросце можа пакутаваць ад вясновых сонечных апёкаў. Да глебы непатрабавальнае, але лепш расце на свежых суглінках або супесках.

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Святочная канадская елка

З’яўляецца дрэвам сімвалам канадскай правінцыі Манітобы, а таксама штата Паўднёвая Дакота.

У прамысловасці[правіць | правіць зыходнік]

Елка канадская, як і большасць іншых відаў елак, дае каштоўную драўніну — белую, лёгкую і мяккую. Яе шырока выкарыстоўваюць у будаўніцтве, дрэваапрацоўчай, цэлюлозна-папяровай прамысловасці. Таксама з канадскай елі вырабляюць музычныя інструменты, у тым ліку гітары. Кара елі мае 7-15 % дубільных рэчываў, таму з яе здабываюць смалу, дзёгаць, жывіцу, драўняны воцат.

У ландшафтным дызайне[правіць | правіць зыходнік]

Елка канадская — каштоўная дэкаратыўная расліна. Яе саджаюць у парках, скверах, выкарыстоўваюць у лесапалосах. Таксама яна добра супрацьстаіць вятрам і можа выкарыстоўвацца ў ветраахоўных насаджэннях.

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Елка канадская, як і яе сваячка — елка еўрапейская і калючая — часта служыць атрыбутам навагодніх святаў. Дэкаратыўную форму часта разводзяць у чыгунках.