Ельскі сельсавет
Ельскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Ельскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Млынок |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 16 ліпеня 1954 |
Дата скасавання |
27 верасня 1938, 25 лютага 1977 |
Е́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Млынок.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ельск. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Каралінскім раёне БССР, які 5 лютага 1931 года перайменаваны ў Ельскі раён. З 21 чэрвеня 1935 года ў Ельскім раёне Мазырскай акругі. 15 ліпеня 1935 года Ельск атрымаў статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года ў Ельскім раёне Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Ельскага пассавета.
16 ліпеня 1954 года Санюкоўскі сельсавет перайменаваны ў Ельскі, цэнтр сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак Ельск[1]. 30 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Ельскага пассавета перададзены пасёлак Дабрынскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ельскага сельсавета 15 населеных пунктаў[3]. 15 жніўня 1974 года цэнтрам сельсавета ўстаноўлена вёска Млынок[4]. 25 лютага 1977 года сельсавет быў перайменаваны ў Млыноцкі.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 25 (1291).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 83. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.