Енерал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Енерал — генеральны возны (лац.: generalis ministerialis), судовы выканаўца ў Вялікім Княствае Літоўскім у XVI—XVIII стагоддзях, возны, кампетэнцыя якога не абмяжоўвалася пэўным паветам, дзе ён быў прызначаны, але распаўсюджвалася на ўсё ваяводства і ўсю дзяржаву. У Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 быў уключаны спецыяльны артыкул пра енерала (раздзел 4, арт. 104: «О ввозном, которого по латине зовуть енерал»). Згодна з ім, у кожным павеце (ваяводстве) павінен быць адзін енерал з аселай шляхты, які ведаў беларускую мову. Прызначаўся вялікім князем па прадстаўленні ваявод, судовых старостаў і мясцовай шляхты, прыносіў прысягу ў павятовым земскім судзе. Пры выкананні судовых абавязкаў па-за межамі свайго ваяводства быў павінен мець пры сабе сведкаў са шляхты, як і звычайны возны. У Жамойці з-за яе велічыні Статут дапускаў існаванне двух енералаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]