Возны
Во́зны — службовая асоба ў Польшчы XIII—XVIII стст. і Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVIII стст.[1]
Да 2-й паловы XVI ст. у Вялікім Княстве Літоўскі такія абавязкі выконвалі прызначаныя віжы[1]. У 1551 годзе шляхта дамаглася права выбіраць павятовых віжаў з аселай шляхты на ўзор возных на Падляшшы. У 2-й палове XVI ст. абраных віжаў пачалі называць вознымі, некаторы час прызначаныя віжы і абраныя возныя дзейнічалі адначасова, але да канца XVI ст. пасада віжа знікла.[2]
Вознага прызначаў ваявода па прадстаўленні земскага суда і шляхты. У кожным павеце было некалькі возных, галоўнага з іх называлі генералам (енералам). Возны дастаўляў асобам позвы ў суд, пры патрэбе дастаўляў у суд і саміх пазваных асоб, уводзіў ва ўладанне маёнткамі, аглядаў месцы і сляды злачынства, праводзіў апазнанне, допыт падазронага, сведак, пацярпелых, вызначаў памеры шкоды і іншае. Вынікі дзеянняў і дазнанняў паведамляў суду пісьмовай рэляцыяй. Пры выкананні абавязкаў павінен быў мець з сабою панятых — дух шляхціцаў. Узнагароду за службу атрымліваў ад асоб, па справах якіх дзейнічаў.[1]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в БЭ Маслыка 1997, с. 255.
- ↑ БЭ Пазднякоў 1997, с. 145.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов. Том 26. — Вильна, 1899. — С. 563.
- Доўнар Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. — Мн.: Амалфея, 2007. — 400 с. ISBN 978-985-441-621-2 — С. 110.
- Маслыка Г. А. Возны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 255. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Маслыка Г. А. Возны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 347. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Пазднякоў В. С. Віж // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 145. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).