Еўна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Еўна
 
Нараджэнне 1280
Смерць 1344
Дынастыя Гедзімінавічы
Бацька Комант
Муж Гедзімін
Дзеці Альдона, Альгерд, Эльжбета[d], Монтвід[d], Кейстут, Карыят[d], Нарымонт, Анастасія і Яўнут

Еўна (літ.: *Jaunė — маладая; ? — каля 1344) — жонка вял. кн. літоўскага (1316—1341) Гедзіміна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Успамінаецца толькі Хронікай Быхаўца, позняй і месцамі сумнеўнай крыніцы. Гісторыкі сумняюцца ў існаванні Еўны, але і новыя выданні ўказваюць яе, як пачынальніцу роду Гедзімінавічаў. Колькасць жонак Гедзіміна наогул дыскусійная, Раўданскі рукапіс (фальсіфікат Т. Нарбута) называе 3 жонак: Вiду з Курляндыі, Вольгу са Смаленска і «Еўну альбо Еву, таксама княжну рускую, дачку Івана Усеваладавіча, Полацкага князя, брата Вольгі, памерлай жонкі Гедзіміна»[1] (Хроніка Быхаўца пра паходжанне Еўны не кажа). Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што ў Гедзіміна былі 2 жонкі, адна з мясцовых паганцаў і Еўна, праваслаўная. Стывен Роўвел лічыць, што ў Гедзіміна была толькі 1 жонка, княжна з паганцаў, бо шлюб з польскай або рускай княжной мусілі б засведчыць сучасныя крыніцы.[2] Таксама і на думку Я. Тэнгоўскага, Еўна была літоўскага паходжання і адзінай жонкай Гедзіміна, які ажаніўся з ёю яшчэ да заняцца вялікакняскага стальца.

Паводле Хронікі Быхаўца, неўзабаве па смерці Еўны ("bo kniahinia Jewna umerla"), браты Альгерд і Кейстут незадаволеныя Яўнутам, пакінутага Гедзімінам пераемнікам, скінулі таго са стальца. Гэты эпізод інтэрпрэтуюць так, быццам Яўнут быў пад апекай маці. Калі інтэрпрэтацыя слушная, гэта сведчыць пра ўплывовасць Еўны.[3]

Зноскі

  1. Narbutt, Teodor. Dzieje… S. 161.
  2. Rowell, C. S. (1994). Lithuania Ascending…, С. 88.
  3. Rowell, C. S. (1994). Lithuania Ascending…, С. 282.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Narbutt, Teodor. Dzieje staroźytne narodu Litewskiego. Tom pierwszy. — Wilno. Nakładem i drukiem A. Marcinowskiego. 1835.
  • Rowell, C. S. (1994). Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345. Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press. С. 88. ISBN 9780521450119 (англ.) 
  • Еўна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.3: Дадатак. А — Я / Рэдкал.: Т.У. Бялова (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2010. – 696 с.: іл. С. 216. ISBN 978-985-11-0487-7