Яўнут

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Яўнут (у праваслаўі Іван; каля 1308 — пасля 1366) — вялікі князь літоўскі (13411345). Сын Гедзіміна. Родапачынальнік князёў Заслаўскіх.

Атрымаў ад бацькі ва ўдзел Ашмяны, Браслаў і Вількамір. Паводле тастаменту Гедзіміна, стаў вялікім князем па яго смерці ў канцы 1341 года. Яўнута падтрымлівала Еўна, удава Гедзіміна і, магчыма, яго маці, і брат Нарымонта, князь пінскі, большасць братоў ігнаравалі яго і праводзілі самастойную палітыку.

Пасля смерці ў 1345 годзе Еўны, Альгерд і Кейстут змовіліся супраць Яўнута, у выніку чаго ён трапіў у палон. Пазней Яўнут уцёк з-пад варты і праз Смаленск прыбыў у Маскву да свайго швагра Сямёна Гордага, дзе прыняў праваслаўе. Быў першым князем-уцекачом, які шукаў падтрымку ў Маскве.

У 1347 памірыўся з братамі, вярнуўся і атрымаў ва ўдзел Заслаўскае княства, у склад якога некаторы час уваходзіў Менск[1].

Зноскі

  1. Анатоль Грыцкевіч. Яўнут // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 786.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Гедзімін
Вялікі князь літоўскі
13411345
Пераемнік:
Альгерд