Перайсці да зместу

Ефрасіння Савельеўна Зянькова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Е. С. Зянькова)
Ефрасіння Савельеўна Зянькова
Дата нараджэння 22 снежня 1923(1923-12-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1984(1984-04-19) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Партыя
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі

Ефрасіння (Фруза) Савельеўна Зянькова, (22 снежня 1923(1923-12-22), Шумілінскі раён, Віцебская вобласць19 красавіка 1984(1984-04-19), Віцебск) — адна з кіраўніц камсамольска-маладзёжнага падполля ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1958).

Да вайны працавала на віцебскай фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі».

Пасля акупацыі Віцебшчыны нямецка-фашысцкімі захопнікамі вярнулася ў родную вёску, наладзіла сувязь з партызанскім атрадам імя К. Я. Варашылава Сіроцінскай брыгады, выконвала яго заданні, вяла разведку. На пачатку 1942 года ўзначаліла Обальскае камсамольскае падполле. З верасня 1943 года ў партызанскай брыгадзе імя Леніна.

У 1944—1967 гадах на камсамольскай і адміністрацыйнай рабоце. Працавала ў ваенкамаце горада Віцебска.

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Ефрасінні Зяньковай названа вуліца у Віцебску.