Музей Обальскага камсамольскага падполля
Музей Обальскага камсамольскага падполля | |
---|---|
Профіль | Гістарычны |
Заснаваны | 1965 |
Падпарадкаванасць | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Месцазнаходжанне | Обаль, Беларусь |
Памеры фонду | 1040 |
Агульная плошча | 194 |
Выставачная плошча | 150 |
Плошча запаснікаў | 10 |
Адрас | 211266, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Обаль, вул. Школьная, 1 |
Адкрыты | 10:00–18:00, акрамя панядзелка |
podpolie.obol.museum.by/… |
Музей Обальскага камсамольскага падполля — музей ў гарадскім пасёлку Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адкрыты 29 кастрычніка 1965 года як філіял Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з 1 красавіка 2000 года — філіял Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.
У музеі сабрана больш за 1000 экспанатаў як ваеннага, так і даваеннага часу. Сярод экспанатаў — дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы вядомых герояў-камсамольцаў, творы мастацтва і г.д.
Галоўную экспазіцыю музея ўтвараюць матэрыялы пра дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны Обальскай падпольнай камсамольскай арганізацыі «Юныя мсціўцы». У іншых экспазіцыях адлюстраваны ўдзел камсамола Беларусі ў грамадзянскай вайне і сацыялістычным будаўніцтве, подзвігі камсамольцаў і моладзі Беларусі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, на акупаванай тэрыторыі, удзел камсамола ў пасляваенным аднаўленні народнай гаспадаркі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Музей комсомольской славы // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Мн., 1985. — С. 516—517. (руск.)
- Обальскі музей камсамольскай славы // Энцыклапедыя літ. і мастацтва Беларусі. — Мн., 1987. — Т. 4. — С. 11.