Жазэ Фантана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Жазэ Фантана
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Жазэ ды Аншыета Фантана
Мянушка Фантана
Нарадзіўся 31 снежня 1940(1940-12-31)
Санта-Тэрэза, Эспірыту-Санту, Бразілія
Памёр 9 верасня 1980(1980-09-09) (39 гадоў)
Санта-Тэрэза, Эспірыту-Санту, Бразілія
Грамадзянства Сцяг Бразіліі Бразілія
Рост 180 см
Вага 69 кг
Пазіцыя Абаронца
Кар'ера
Клубная кар'ера*
1958 Сцяг Бразіліі (1889—1960) Віторыя
1959 — 1962 Сцяг Бразіліі (1960-1968) Рыу-Бранку Віторыя
1962 — 1968 Сцяг Бразіліі (1960-1968) Васка да Гама
1969 — 1972 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Крузейру
Нацыянальная зборная**
1966 — 1970 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Бразілія 7 (0)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Мексіка 1970

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Жазэ́ ды Аншые́та Фанта́на[1] (парт.: José de Anchieta Fontana; 31 снежня 1940 — 9 верасня 1980) — бразільскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1970 у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар'еру ў клубах роднага штата «Віторыя» і «Рыу-Бранку», дзе двойчы станавіўся пераможцам Лігі Капішаба.

У 1962 годзе перайшоў у склад аднаго з найлепшых клубаў Бразіліі, «Васка да Гама», дзе стаў адным з лідараў у абароне разам з Брыту. У «Васка» Жазэ Фантана двойчы выйграваў Кубак Гуанабара, а таксама стаў пераможцам Турніру Рыа-Сан-Паўлу ў 1966 годзе. 8 чэрвеня 1966 года дэбютаваў у зборнай Бразіліі ў матчы супраць Перу (3:1).

У 1969 годзе Фантана перайшоў у «Крузейру», будучы іграком якога быў выкліканы ў склад зборнай Бразіліі на чэмпіянат свету 1970 года. На тым мундыялі ён адыграў адзін матч групавога турніру супраць Румыніі і ў выніку стаў чэмпіёнам свету. Усяго за зборную Бразіліі правёў 7 афіцыйных матчаў і 4 гульні, якія не ўвайшлі ў рэестр ФІФА.

Скончыў кар'еру футбаліста ў 1972 годзе, у другі раз выйграўшы з «Крузейру» Лігу Мінейру.

Праз 8 гадоў, падчас футбольнага матча з сябрамі, Фантана адчуў млоснасць і памёр ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 39 гадоў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіён свету 1970
  • Пераможца Турніру Рыа-Сан-Паўлу (1): 1966
  • Чэмпіён штата Мінайс-Жэрайс (2): 1969, 1972
  • Чэмпіён штата Эспірыту-Санту (2): 1959, 1962

Зноскі

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]