Перайсці да зместу

Паўлу Сезар Кажу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Паўлу Сезар Кажу
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Паўлу Сезар Ліма
Мянушка Жалезны нос (Nariz de Ferro), Urubu Feio, Пелезінью
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1949(1949-06-16) (75 гадоў)
Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія
Грамадзянства Сцяг Бразіліі Бразілія
Рост 174 см
Вага 74 кг
Пазіцыя левы паўабаронца
левы нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1967—1972 Сцяг Бразіліі Батафогу 264 (83)
1972—1974 Сцяг Бразіліі Фламенгу 105 (19)
1974—1975 Сцяг Францыі Алімпік Марсель 31 (16)
1975—1977 Сцяг Бразіліі Флуміненсі 77 (15)
1977—1978 Сцяг Бразіліі Батафогу 28 (4)
1978—1979 Сцяг Бразіліі Грэміу 5 (1)
1980 Сцяг Бразіліі Васка да Гама 12 (0)
1981 Сцяг Бразіліі Карынтыянс 4 (0)
1981 Сцяг ЗША Каліфорнія Сёрф 18 (4)
1982—1983 Сцяг Францыі Экс 21 (3)
1983 Сцяг Бразіліі Грэміу
Нацыянальная зборная[* 2]
1967—1977 Сцяг Бразіліі Бразілія 58 (8)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Мексіка 1970
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Па́ўлу Се́зар Лі́ма[1] (парт.: Paulo César Lima; 16 чэрвеня 1949, Рыа-дэ-Жанэйра), больш вядомы як Па́ўлу Се́зар Кажу́[2] (парт.: Paulo César Caju) — бразільскі футбаліст, паўабаронца і нападнік. Чэмпіён свету 1970 у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Паўлу Сезар Ліма нарадзіўся ў фавелах, самых бедных раёнах поўдня Рыа-дэ-Жанэйра.

У 1967 годзе, ва ўзросце 18 гадоў, ён дэбютаваў у камандзе «Батафогу» і выйграў з клубам чэмпіянат штата Рыа-ды-Жанэйра. У фінальнай гульні турніру Паўлу Сезар забіў 3 галы ў вароты «Амерыкі», прынёс тым самым перамогу сваёй камандзе. У тым жа годзе ён дэбютаваў у зборнай Бразіліі, выйшаўшы на поле 19 верасня ў матчы з Чылі. На наступны год Паўлу Сезар выйграў свой другі тытул чэмпіёна штата, а таксама адсвяткаваў перамогу ў кубку Бразіліі. У 1970 годзе ён паехаў у складзе зборнай на чэмпіянат свету, спачатку ён планаваўся галоўным трэнерам каманды Марыу Загалу як ігрок асновы, але затым трэнер зразумеў, што гульня Паўлу Сезара не падыходзіць для схемы каманды і адправіў яго на лаўку запасных, у выніку ён правёў 3 гульні. У 1971 годзе пасля таго, як «Батафогу», за некалькі тураў да канца першынства лідыраваў, але прайграў некалькі матчаў і саступіў чэмпіёнства ў штаце «Флуміненсі», Паўлу Сезар быў абвінавачаны фанатамі каманды, што ўжо загадзя святкаваў перамогу і не паважаў супернікаў. Пасля гэтага Кажу прыняў рашэнне сысці з клуба.

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.