Жаканет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Жаканет (ад фр.: jaconas) — белая, тонкая, гладкая баваўняная тканіна паміж муслінам і батыстам.

Гэта мякка апрацаваны падкладачны матэрыял, напоўнены аздобнай сумессю з аднаго боку і падобны на сярпянку  (ням.). Выкарыстоўваецца ў якасці падшэўкі для жаночага адзення і як дапаможны матэрыял  (ням.) для вырабаў з футра, таксама выкарыстоўваецца ў вытворчасці цацак і вырабаў са скуры  (руск.)[1] і як жаканетная стужка  (ням.) ў электратэхніцы.

У якасці матэрыялу для жаночага адзення ён, імаверна, першапачаткова прыйшоў з Глазга ў Шатландыі, пазней з Францыі, а таксама з Германіі, напрыклад, з Плаўэна  (ням.).

Зноскі

  1. Alfons Hofer: Textil- und Modelexikon. 7. Auflage, Band 1, Deutscher Fachverlag, Frankfurt am Main 1997, Stichwort «Jaconet». ISBN 3-87150-518-8.