Перайсці да зместу

Жак Ле Муан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жак Ле Муан
фр.: Jacques Le Moyne de Morgues
Дата нараджэння 1533[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1588[3][1][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці картограф, падарожнік-даследчык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жак Ле Муан дэ Морг (фр.: Jacques Le Moyne de Morgues; пам. 1588) — французскі падарожнік, мастак-акварэліст і графік, які ўдзельнічаў у каланізацыі паўвострава Фларыды. Быў першым з еўрапейскіх мастакоў, хто адлюстраваў карэнных жыхароў тэрыторыі сучасных ЗША.

Жанчыны з племя тымукуа ловяць рыбу, каля 1562. Мастак Ж. Ле Муан
Паўночнік палявы (Knautia arvensis)

Удзельнічаў у французскай каланіяльнай экспедыцыі ў Паўночную Амерыку пад кіраўніцтвам Рэнэ Гулена дэ Ладоньера  (англ.). У 1564—1565 гадах замалёўваў індзейцаў, а таксама мясцовую фаўну і флору Паўночнай Фларыды.

Перажыў разню гугенотаў, якую ў верасні 1565 года зладзілі ў Форт-Кэралайн іспанцы пад кіраўніцтвам Педра Менендэса дэ Авілеса  (руск.). Разам з прыкладна дваццаццю выжылымі хаваўся ў лясах і пазней быў выратаваны англійскай экспедыцыяй, пасля чаго пастаянна пасяліўся ў Англіі.

На аснове акварэльных малюнкаў Ж. Ле Муана пазней фламандскі гравёр Тэадор дэ Бры  (укр.) выканаў літаграфічныя выявы індзейцаў. У Англіі на працы Ле Муана звярнуў увагу Уолтэр Рэйлі, што стала для апошняга адным са стымулаў да пачатку брытанскай каланізацыі Амерыкі.

Зноскі

  1. а б Jacques le Moyne de Morgues // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ruymbeke B. V. Jacques Le Moyne de Morgues // Le Moyne de Morgues, Jacques (1533-1588), artist and cartographer // American National Biography Online / S. Ware[New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.1701106 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jacques le Moyne de Morgues // The Stuttgart Database of Scientific Illustrators 1450–1950 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. RKDartists Праверана 15 кастрычніка 2016.
  5. RKDartists Праверана 14 чэрвеня 2020.
  • Carl Waldman i Alan Wexler, Encyclopedia of Exploration, New York 2003, ISBN 0-8160-4678-6
  • Heller, Henry. (2002) Labour, Science and Technology in France, 1500—1620, Cambridge University Press. p.  79. ISBN 0-521-89380-1.
  • Jacques LeMoyne
  • Images of the engravings
  • Milanich, Jerald, «The Devil in the Details», Archaeology, May/June 2005, pp.  27-31.
  • Harvey, Miles. (2008) Painter in a Savage Land: The Strange Saga of the First European Artist in North America, Random House. ISBN 978-1-4000-6120-4.