Уолтэр Рэйлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уолтэр Рэйлі
англ.: Sir Walter Raleigh
Партрэт 1590 г.
Партрэт 1590 г.
Raleigh OfFardell Arms.svg
Род дзейнасці пірат
Дата нараджэння каля 1554[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка (8 лістапада) 1618[5][6][7]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Падданства Англія
Веравызнанне пратэстанцтва
Бацька Уолтэр Рэйлі Старэйшы[d][9]
Маці Кэтрын Шампернау
Жонка Лізавета Трокмартан-Рэйлі
Дзеці Уолтэр Рэйлі[d] і Кэр’ю Рэйлі[d]
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
рыцар-бакалаўр
Аўтограф Sir Walter Raleigh Signature.svg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэр Уолтэр Рэйлі (англ.: Walter Raleigh; каля 155429 кастрычніка 1618) — знакаміты англійскі мараплавец, пірат, пісьменнік і гісторык.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства Рэйлі, малюнак 1871 г.

Уолтэр Рэлі быў пятым сынам ад другога шлюба дэвонскага рыцара і лідара пратэстанцкай абшчыны Уолтэра Рэлі Старэйшага. Падчас кіравання каралевы Марыі I бацька будучага пірата быў вымушаны хавацца ад пераследу за свае рэлігійныя погляды. Малады Уолтэр выхоўваўся ў нянавісці да каталіцызму. Яго родным братам быў Хэмфры Гілберт[11], які таксама зрабіў сабе кар'еру мараплаўца.

Згодна запісам і заявам Уолтэра Рэлі ў маладыя гады ён змагаўся на баку гугенотаў у Францыі, быў светкам бітвы пры Манкантуры. Біёграфы сцвярджаюць, што ён вывучаў права[12] ў Оксфардзе і Лондане, аднак сам У. Рэлі падчас працэса 1603 г. заяўляў, што ніколі гэтага не рабіў.

У 1579 - 1583 гг. служыў у англійскіх вайсках у Ірландыі. За ўдзел у задушэнні паўстання ірландцаў атрымаў вялікі маёнтак у Манстэры, дзе быў суседам вядомага англійскага паэта Эдмунда Спенсера. У 1585 г. быў пасвечаны ў рыцары[13].

Палітычная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Лізавета Трокмартан-Рэйлі

Дзякуючы блізкасці роднай цёткі да каралевы Лізаветы I Уолтэр Рэйлі быў уцягнуты ў прыдворнае жыццё. Знаёмства з каралевай адбылося пасля 1581 г. Уолтэру Рэйлі прыпісваюць такія ўчынкі для прыцянення яе ўвагі, як кіданне свайго плашча ў лужыну, каб каралева магла прайсці, не выпацкаўшы ногі, і драпанне дыяментам на шкле вершаў. На самой справе, гэтыя сюжэты пазней былі запазычаны з твораў Вальтэра Скота[14]. Дзякуючы блізкім здносінам з Лізаветай I, Уолтэр Рэйлі займаў пасады лорда-лейтынанта Корнуала, віцэ-адмірала, камандзіра асабістай каралеўскай варты, у якасці прадстаўніка Дэваншыра некалькі разоў займаў месца ў парламенце Англіі.

У 1591 г. Уолтэр Рэйлі патаемна ажаніўся з Лізаветай Трокмартан, асабістай фрэйлінай каралевы[15]. У 1592 г., калі гэта падзея набыла шырокую вядомасць, абодва былі арыштаваны і трапілі ў няволю ў Таўэр. Лізавета вызвалілася праз кароткі час пасля смерці іх маленькага дзіцяці. Уолтэр атрымаў дазвол на часовае вызваленне ў жніўні для ўдзелу ў марской экспедыцыі, а потым быў вызвалены як чалец парламента. Аднак адносіны паміж ім і Лізаветай I былі назаўсёды сапсаваны.

Мараплавец і пірат[правіць | правіць зыходнік]

У 1584 г. Уолтэр Рэйлі атрымаў каралеўскую хартыю, што дазваляла яму даследаваць, каланізаваць і кіраваць тэрыторыямі, якія дасюль не належылі хрысціянскім манархам. Ён з'яўляўся ініцыятарам заснавання англійскай калоніі на востраве Роанак каля ўсходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі[16]. Аднак гэта спроба каланізацыі скончылася няўдала.

Разам са сваякамі Уолтэр Рэйлі фінансаваў капёрскую дзейнасць супраць іспанцаў. Падчас нашэсця Непераможнай армады ўдзельнічаў на асабістым караблі ў ахове Дэваншыра. У 1592 г. узначальваў ваенную марскую экспедыцыю ў раён Азорскіх астравоў, дзе захапіў вялізарны карабель Madre de Deus[17].

У 1594 г. даследаваў узбярэжжа Гвіяны. Пасля вяртання ў 1595 г. апублікаваў кнігу «Адкрыццё Гвіяны», у якой перабольшыў значнасць сваіх адкрыццяў, сцвярджаў, што знайшоў багатую краіну. Кніга была перакладзена на розныя еўрапейскія мовы і зрабіла Уолтэра Рэйлі вядомым у іншых краінах[18].

Уолтэру Рэйлі прыпісваюць увоз бульбы ў Англію і Ірландыю[19], увоз і прапаганду палення тытуню[20].

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

У 1603 г. Уолтэр Рэйлі быў абвінавачаны ва ўдзеле ў змове супраць караля Якава I і зноў трапіў у Таўэр[21]. Пасля шматгадовага расследавання выявілася толькі тое, што ён сустракаўся з некаторымі змоўшчыкамі. Уолтэр Рэйлі здолеў зноў прыцягнуць увагу караля і атрымаць адтэрміноўку для арганізацыі новай экспедыцыі ў Гвіяну. Аднак плаванне 1617 г. скончылася няўдала. Экспедыцыя была ўцягнута ў ваенныя дзеянні з іспанцамі. У баі загінуў Уолтэр-малодшы, сын пірата[22]. Пасля вяртання на радзіму Уолтэр Рэйлі быў абвінавачаны ў парушэнні міру з іспанцамі і арыштаваны. 29 кастрычніка 1618 г. яго пакаралі смерцю праз адсячэнне галавы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Уолтэр Рэйлі з'яўляўся вядомым пісьменнікам свайго часу. Захавалася болей за 30 вершаў, складзеных ім. Яны напісаны рыфмай у традыцыйнай для англійскай паэзіі форме. Найбольш вядомыя празаічныя творы:

  • «Адкрыццё Гвіяны» (англ.: The Discovery of Guiana, 1595)[23]
  • «Сусветная гісторыя» (англ.: The Historie of the World)

Апошняя праца была напісаа ім пасля арышту ў 1603 г. падчас знаходжання ў Таўэры. Хаця Уолтэр Рэйлі паспеў апісаць падзеі антычнай гісторыі, у ёй выкрывалася сутнасць манархічнай палітыкі[24], характэрная для яго часу.

Зноскі

  1. various authors Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. LeeLondon: 1885.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. National Heritage List for England Праверана 5 жніўня 2021.
  4. GENUKI Праверана 5 жніўня 2021.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Sir Walter Raleigh // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Walter Raleigh // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. https://www.rmg.co.uk/discover/explore/sir-walter-raleigh
  9. Kindred Britain
  10. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  11. SIR WALTER RALEIGH AND HIS COMRADES
  12. Walter Raleigh - United States American History
  13. Sir Walter Raleigh English Explorer
  14. Walter Raleigh Myth
  15. Virgin queen and love triangle with Sir Walter
  16. Roanoke Island - North Carolina History Project
  17. “Madre de Deus”, 1589 Portuguese Nau, Carrack Архівавана 31 ліпеня 2019.
  18. Raleigh and Guiana..The enticement of this golden bait”
  19. The Potato and Walter Raleigh: Never let the facts spoil a good story
  20. Introduction of Tobacco to England
  21. Elizabeth I: The Golden Age - THE DEATH OF RALEIGH
  22. Катастрофа американских индейцев Архівавана 14 верасня 2018.
  23. The Discovery of Guiana, by Sir Walter Raleigh
  24. Гл.: Самахвалаў, Д. С. Гісторыя гістарычнай думкі : курс лекцый / Д. С. Самахвалаў. — Мінск : БДУ, 2013. С.40.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]