Жамайцкае ўзвышша
(Пасля перасылкі з Жамойцкае ўзвышша)
Jump to navigation
Jump to search
Жамайцкае ўзвышша (літ.: Žemaičiu aukštuma) знаходзіцца на захадзе Літвы. Найвышэйшы пункт г. Мядзвегаліс (234 м).
Складзенае з глін, пяскоў, мергеляў. Характэрны згладжаны марэнна-ўзгорысты рэльеф. Заходнія схілы адрозніваюцца хвалістай паверхняй і паступова ўзнімаюцца над прыморскай нізінай. Цэнтральная, водападзельная частка мае ўзгорыстую паверхню, з марэннымі градамі, выцягнутымі з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, катлавінамі з азёрамі і балотамі. На ўсходзе паверхня пераходзіць у Сярэднелітоўскую нізіну.
Клімат вільготны, сярэднягадавая колкасць ападкаў на Жамайцкім узвышшы дасягае 930 мм. Распаўсюджаны хвойныя і мяшаныя лясы, лугі, паша, ралля.