Вэнта
Вэнта | |
---|---|
лат. Venta, літ. Venta | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 346 км |
Басейн | 11 800 км² |
Расход вады | 95,5 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Цяльшэйскі раён[d] |
• Вышыня | 178 м |
• Каардынаты | 55°45′16″ пн. ш. 22°31′08″ у. д.HGЯO |
Вусце | Балтыйскае мора |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 57°23′44″ пн. ш. 21°32′40″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вэ́нта (лат.: Venta), Вянта (літ.: Venta; польск.: Windawa) — рака басейна Балтыйскага мора, якая працякае ў Літве і Латвіі. Яе даўжыня — 346 км, плошча басейна — 11 800 км², перапад вышыняў — 166 м. Вэнта выцякае з Жэмайцкага ўзвышша з возера Венэ недалёк ад горада Куршэнай, а ўпадае ў Балтыйскае мора праз Вэнтспілскі марскі порт. Асноўны кірунак плыні — на паўночны захад. Па тэрыторыі Літвы рака працякае 168 км, па тэрыторыі Латвіі — 178 км. Самыя вялікія гарады на берагах Вэнты — Мажэйкяй, Кулдыга і Вэнтспілс. Самыя значныя прытокі — рэкі Вірвітэ ў Літве і Абава ў Латвіі.
Ля Кулдыгі на Венце знаходзіцца знакамітая Вэнтас румба — самы доўгі ў Еўропе вадаспад шырынёй 240 м. Недалёк ад яго (дзе рэчка Алекшупітэ ўпадае ў Вэнту) месціцца і самы высокі вадаспад у Латвіі (4,2 м увышкі).
Прыкладна 50 % басейна ракі пакрыта лесам. Лёд на рацэ стаіць з канца снежня і да пачатку сакавіка. Частка ракі ад літоўска-латышскай мяжы і да Кулдыгі выкарыстоўваецца як турыстычная траса для паходаў на байдарках. Вэнта — вельмі шчодрая рака для рыбакоў. У ёй ловяцца акуні, галавачы, карасі, ляшчы, судакі, шчупакі, язі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 87. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вэнта