Жанна II, графіня Артуа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жанна Французская
Jeanne de France
Жанна Французская
герцагіня Бургундыі
1318 — 1347
Папярэднік: Агнэса Французская
Пераемнік: Маргарыта Фландрская
пфальцграфіня Бургундыі
1330 — 1347
Папярэднік: Жанна I д’Артуа
Пераемнік: Філіп I Руўрскі
графіня Артуа
1330 — 1347
(пад імем Жанна III)
Папярэднік: Жанна I д’Артуа
Пераемнік: Філіп I Руўрскі
 
Нараджэнне: 24 красавіка 1308
Смерць: 5 жніўня 1347 (39 гадоў)
Бацька: Філіп V Высокі
Маці: Жанна I[d]
Муж: Эд IV
Дзеці: Філіп Мансеньёр[d]

Жанна II Французская (2 мая 1308 — 13 жніўня 1347) — герцагіня Бургундская, графіня Бургундская і графіня Артуа, старэйшая дачка караля Філіпа V Высокага і Жанны I, графіні Артуа.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Была выдадзена замуж (18 чэрвеня 1318, Нажон-сюр-Сені) за Эда IV, герцага Бургундскага і тытулярнага караля Тэсалонікі.

Атрымала ў спадчыну ад сваёй маці (1330) графства Артуа і пфальцграфства Бургундскае (Франш-Контэ).

Мела шасцярых сыноў, з якіх найбольш вядомыя Жан Капет і Філіп па мянушцы монсіньёр (1323—1346). Ён трагічна загінуў, яго затаптаў конь, за год да смерці маці. Таму ўсе валоданні Жанны II атрымаў у спадчыну яе ўнук Філіп I Руўрскі.

Зноскі