Эд IV (герцаг Бургундыі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эд IV (герцаг Бургундыі)
Odo4.jpg
Arms of Eudes de Bourgogne.svg
 
Нараджэнне: 1295
Смерць: 3 красавіка 1350(1350-04-03)
Санс[d], дэпартамент Ёна, рэгіён Бургундыя, рэгіён Бургундыя — Франш-Кантэ[d], Францыя
Дынастыя: Старэйшы Бургундскі дом[d]
Бацька: Роберт II Бургундскі
Маці: Агнеса Французская[d]
Жонка: Жанна II, графіня Артуа
Дзеці: Філіп Мансеньёр[d]

Эд IV (фр.: Eudes IV de Bourgogne, каля 1295 — 3 красавіка 1350, Санс) — герцаг Бургундыі і тытулярны кароль Фесалонікаў з мая 1315 года, граф Бургундскі і граф д'Артуа ў 1330—1347 гадах. Быў другім сынам герцага Бургундыі Роберта II Капетынга, і Агнэсы, дачкі французскага караля Людовіка IX Святога.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У маі 1315 года стаў спадчыннікам свайго бяздзетнага брата Гуга V. З'яўляўся братам прынцэс Маргарыты Бургундскай і Жанны Кульгавай, выдадзеных замуж за будучых французскіх каралёў Людовіка X і Філіпа VI.

У 1315 годзе, пасля смерці Маргарыты (магчыма, была забіта па загадзе яе мужа Людовіка X) у турме, Бургундыя заняла варожую пазіцыю ў адносінах да Францыі. Прымірэнне адбылося пры каралі Філіпэ V Доўгім і было змацавана шлюбам Эда IV са старэйшай дачкой Філіпа V, Жаннай II у 1318 годзе.

Эд IV адыграў не апошнюю ролю ў падзеях 1330—1332 гадоў, калі падчас цяжбы за графства Артуа яно было замацавана за яго жонкай, а законны спадчыннік, граф Рабер, быў выгнаны з Францыі.

Эд IV не адрозніваўся выдатнымі здольнасцямі ў кіраванні сваімі ўладаннямі, але яго заўсёды атачалі таленавітыя саветнікі — жонка, маці, канцлер Гільём дэ Мело і іншыя.

Герцагу Эду было наканавана перажыць усіх сваіх сыноў, і яго ўладанні атрымаў у спадчыну адзіны ўнук, Філіп I Руўрскі. Эд памёр 3 красавіка 1350 года ў Сансе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Гуга V
Герцаг Бургундскі
13151350
Пераемнік:
Філіп I Руўрскі