Жан-Мішэль Кусто

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жан-Мішэль Кусто
фр.: Jean-Michel Cousteau
Дата нараджэння 6 мая 1938(1938-05-06)[1] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Жак-Іў Кусто
Маці Сімона Кусто
Жонка Nancy Maar[d]
Дзеці Céline Cousteau[d] і Fabien Cousteau[d]
Прафесія падарожнік-даследчык, documentarian, абаронца навакольнага асяроддзя, кінапрадзюсар, сцэнарыст, акіянолаг
Узнагароды
IMDb ID 0184151
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан-Мішэль Кусто (фр. Jean-Michel Cousteau, нар. 1938) — французскі даследчык, абаронца навакольнага асяроддзя, педагог і кінапрадзюсар. Старэйшы сын вядомага акіянографа Жака-Іва Кусто, бацька Фаб’ена Кусто і Селін Кусто. Жан-Мішэль Кусто — член Нацыянальнай рады па архітэктуры і дыпламаваны спецыяліст Парыжскай школы архітэктуры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жан-Мішэль — сын Жака-Іва і Сімоны Мельхіёр Кусто. Упершыню нырнуў з аквалангам у 1945 годзе, ва ўзросце 8 гадоў. Хаця Жан-Мішэль атрымаў спецыяльнасць архітэктара, пазней ён далучыўся да Таварыства Кусто, створанага яго бацькам, і заставаўся віцэ-прэзідэнтам таварыства на працягу 20 гадоў. У 1993 г. пачаў здымаць уласныя фільмы пра навакольнае асяроддзе. Жан-Мішэль і яго бацька разышліся ў меркаваннях адносна дзейнасці Таварыства і кіравання ім.

Пасля таго, як Жан-Мішэль адкрыў на Фіджы гатэль, названы сваім прозвішчам, Жак-Іў Кусто падаў супраць яго судовы пазоў (у 1995 годзе). У чэрвені 1996 года суд выдаў Жану-Мішэлю прадпісанне ўсюды дадаваць да назвы гатэля і сваё ўласнае імя, каб не змешваць свой бізнэс з некамерцыйнымі пачынаннямі бацькі.

У 1999 Жан-Мішэль Кусто заснаваў Таварыства будучага акіяна, прыродаахоўную і адукацыйную арганізацыю, сярод мэт якой выпрацоўка этыкі захавання Сусветнага акіяна, правядзенне даследаванняў і распрацоўка адукацыйных праграм. У 2003 годзе Таварыства сумесна з Франчэскай Сарэнці і Марышай Шыбуя з праекту SKe GROUP выпусціла ў выдавецтве «Trolley Books» кнігу «Water Culture», у якую ўвайшлі разнастайныя фотаздымкі, аб’яднаныя марской тэматыкай, і інтэрв’ю з вядомымі людзьмі аб праблемах вады.

Кусто таксама займае пасаду старшыні французскага Зялёнага крыжа.

У апошні час Жан-Мішэль Кусто працуе над дакументальным асвятленнем катастрофы на нафтавай платформе Deepwater Horizon, за 50 міль ад узбярэжжа Луізіяны, на якой у 2010 годзе загінулі 11 работнікаў і двое ўдзельнікаў аперацыі па спыненні разліву нафты.

У 2019 годзе Жан-Мішэль Кусто прапанаваў уладам РФ сваю дапамогу ў выпуску касатак і бялух, якіх прывезлі да Ахоцкага мора. 25 чэрвеня 2019 года першую партыю з дзвюх касатак і шасці бялух даставілі на мыс Пяроўскага ў Хабараўскім краі, дзе іх выпусцілі на волю пасля працэдуры адаптацыі.

Зноскі

  1. Jean-Michel Cousteau // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.