Жан Батыст Рэньё
Жан Батыст Рэньё (фр.: Jean-Baptiste Regnault; 9 кастрычніка 1754, Парыж — 12 лістапада 1829, там жа) — французскі мастак.

Вучыўся ў Жана Бардэна, суправаджаў яго ў італьянскай паездцы. У 1776 г. быў ганараваны Рымскай прэміяй за карціну «Аляксандр і Дыяген». У 1790-я гг. актыўна выступаў у падтрымку рэвалюцыйнага руху, напісаў вядомае палатно «Свабода ці смерць», якое алегарычна адлюстроўвае неабходнасць выбару на карысць Рэспублікі з яе ідэаламі свабоды, роўнасці і братэрства. Аўтар шматлікіх гістарычных палотнаў і алегорый на антычныя тэмы.
Рэньё быў бачным мастацкім педагогам. Да яго вучняў належыць цэлы шэраг французскіх жывапісцаў, у тым ліку П'ер Нарсіс Герэн, Аляксандр Менжо, Франсуа Бушо, Тама Анры, Луі Эрсан, Шарль Поль Ландон, Анры Грэведон, Алексіс Франсуа Жырар і іншыя.
Зноскі
- ↑ Jean-Baptiste Regnault // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Léonore database — ministère de la Culture.
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Jean Baptiste Regnault // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Moiroux J. Le cimetière du Père-Lachaise — Paris: 1908. — P. 293.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жан Батыст Рэньё
- Нарадзіліся 9 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1754 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 12 лістапада
- Памерлі ў 1829 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Выкладчыкі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Францыі