Пер-Лашэз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Погляд уніз на Пер-Лашэз.

Могілкі Пер-Лашэз (фр.: Cimetière du Père-Lachaise; афіцыйна, cimetière de l'Est, "Усходнія могілкі") — буйныя могілкі ў Парыжы, Францыя на (48 гектар, 118.6 акрах),[1] на ўскрайках горада ёсць большыя па памерах могілкі.

Пер-Лашэз уваходзіць у спіс найбольш вядомых у свеце могілак. Іх штогод наведваюць некалькі сотняў тысяч людзей, якіх прывабліваюць магілы выбітных асоб, што там пахаваныя.

Могілкі месцяцца ля бульвару дэ Менільмантан.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Складаны малюнак, які месціць часткі (справа), магілы П'ера Абеляра

Могілкі бяруць сваю назву ад Франсуа дэ ла Шэз (1624—1709), споведніка Луі XIV. Зямля на ўзгорку, з якога кароль падчас Фронды, назіраў за сутычкай Кона і Турэнам, была выкупленая горадам у 1804, абмежаваная Аляксандрам-Тэадорам Браніярам, і пазней павялічана.

Калумбарый захоўвае рэшткі пахаваных
Манумент у гонар Французскіх Брыгаднікаў

Могілкі былі адчынены Напалеонам I у 1804 годзе. Могілкі былі забаронены ў межах Парыжа ў 1786, пасля зачынення Могілкаў нявінных на ўскрайку рынку Ла Хале з нагоды мажлівае пагрозы здароўю. (Аналагічная пагроза здароўю прывялі да стварэння славутых парыжскіх катакомб на поўдні горада.) Спіс новых могілак, змешчаных па-за межамі сталіцы, замянілі парыжскія: Монтмартэ на поўначы, Пер-Лашэз на ўсходзе, і могілкі Монтпарнасэ на поўдні. У сэрцы горада, у цені Эйфелевай вежы месцяцца могілкі Пасі.

Падчас адкрыцця могілак адалёнасць іх ад горада не спрыяла масаваму на ім пахаванню. Але праз пэўны час адміністрацыя вырашыла выпрацаваць новую стратэгію, і з вялікай помпай зладзіла перанос рэшткаў Лафантэна і Мальера ў 1804. Другі спектакль быў зладжаны ў 1817 і тычыўся пераносу рэшткаў П'ера Абеляра і Элаізы.

Падобная стратэгія прынесла свой плён, і колькасць жадаючых быць пахаваным у кампаніі знакамітасцей хутка павялічывалася. Запісы сведчаць пра тое, што за колькі год колькасць сталых абітальнікаў павялічылася з пары тузінаў да 33000. На сучасны момант на могілках пахавана больш за 1000,000 целаў, не ўлічваючы тых, хто запрасіў крэмацыю.

Цікавае[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Мікола Абрамчыка

У 2008 годзе на могілках актывістамі суполкі «Беларуская нацыянальная памяць» было знойдзена месца пахавання прэзідэнта БНР Міколы Абрамчыка [2]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]